здаво́ленне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. здаво́ленне
Р. здаво́лення
Д. здаво́ленню
В. здаво́ленне
Т. здаво́леннем
М. здаво́ленні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здаво́ленне ср. (удовлетворение) дово́льство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здаво́ленне, ‑я, н.

Адчуванне ўнутранага здавальненне; здаволены стан. Галілей затупаў у радасным здаволенні, але прыгледзеўся.. і сумеўся — разгублена шукаў, каб сказаць што, ды не знаходзіў. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дово́льство ср.

1. (достаток) даста́так, -тку м.; (зажиточность) замо́жнасць, -ці ж.;

2. (удовлетворение) здаво́ленне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ільго́та, льго́та ’палёгка ў выкананні якіх-н. абавязкаў’ (ТСБМ). Рус. льго́та ’тс’, дыял. ильго́та, лего́та ’лёгкасць’, ’ільгота’, ’вызваленне, свабода’, укр. вільгота ’прыволле, ільгота’, ст.-рус. льгота ’аблягчэнне, вызваленне’, ’зручнасць, здаволенне’, ’ільгота’. Пратэтычнае і‑. Утворана ад кораня льг‑ з суф. ‑ота ў ст.-рус. Фасмер, 2, 543; КЭСРЯ, 250. Гл. лёгкі, ільга, вільгота2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утоле́ние

1. заспакае́нне, -ння ср., здаво́ленне, -ння ср., спато́ленне, -ння ср.; неоконч. заспако́йванне, -ння ср., здаво́льванне, -ння ср., спато́льванне, -ння ср.;

2. заспакае́нне, -ння ср., суцішэ́нне, -ння ср., спато́ленне, -ння ср.; неоконч. заспако́йванне, -ння ср., спато́льванне, -ння ср.; см. утоли́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)