здавальня́ючы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. здавальня́ючы здавальня́ючая здавальня́ючае здавальня́ючыя
Р. здавальня́ючага здавальня́ючай
здавальня́ючае
здавальня́ючага здавальня́ючых
Д. здавальня́ючаму здавальня́ючай здавальня́ючаму здавальня́ючым
В. здавальня́ючы (неадуш.) здавальня́ючую здавальня́ючае здавальня́ючыя (неадуш.)
Т. здавальня́ючым здавальня́ючай
здавальня́ючаю
здавальня́ючым здавальня́ючымі
М. здавальня́ючым здавальня́ючай здавальня́ючым здавальня́ючых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здавальня́ючы

прыметнік, адносны

1. прил. удовлетвори́тельный;

2. деепр. удовлетворя́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здавальня́ючы, ‑ая, ‑ае.

Які задавальняе пэўныя запатрабаванні. Здавальняючы стан хворага. // Даволі поўны, правільны. Здавальняючы адказ. Здавальняючыя вынікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здавальня́ючы, -ая, -ае.

1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні.

З. адказ.

Работа выканана здавальняюча (прысл.).

2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў.

Здаць экзамен на здавальняюча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удовлетвори́тельный здавальня́ючы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́дны, -ая, -ае (разм.).

1. Досыць вялікі, значны, немалы.

Ладная скіба.

2. Зграбны, прыгожы, спраўны.

Л. хлопец.

3. Добры, зусім здавальняючы.

Ладная хата.

|| наз. ла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здавальня́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. здавальня́ю здавальня́ем
2-я ас. здавальня́еш здавальня́еце
3-я ас. здавальня́е здавальня́юць
Прошлы час
м. здавальня́ў здавальня́лі
ж. здавальня́ла
н. здавальня́ла
Загадны лад
2-я ас. здавальня́й здавальня́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час здавальня́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здавальня́юча,

1. Прысл. да здавальняючы.

2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якой ацэньваюць сярэдні ўзровень ведаў, паводзін і пад.; пасрэдна. Атрымаць здавальняюча па фізіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Немалы, значны, досыць вялікі. Сімон завярнуў у завулак, зрабіўшы ладны крук. Самуйлёнак. [Гаспадыня] паставіла на стол ладны чыгунок гарачай бульбы і гліняную міску кіслага малака. Грахоўскі. // Вялікі па колькасці. За бацькавым сталом збіралася ладная сямейка, ажно адзінаццаць душ. С. Александровіч.

2. Зграбны, стройны, прыгожы. Шарсцяная армейская гімнасцёрка і брыджы .. добра аблягалі ладную постаць. Мележ. У пакой увайшоў старшыня сельсавета Іван Сямёнавіч Андруш, высокі, ладны мужчына з цёмнымі вачамі. В. Вольскі.

3. Зусім здавальняючы, добры; спраўны. Сапраўды, хата ладная, чыстая, прыбраная, усё вакол дагледжана. В. Вольскі. — Мы работы не баімся, абы харч ладны, — асцярожна ўставіў [слова] нізкарослы чарнявы лейтэнант Гусараў. Алешка. У войта і ў Вруя было па пары ладных валоў, адкормленых і з вялікімі рагамі. Колас.

4. Дружны, зладжаны. З барханаў Турксіба, З Каўказскіх вышынь, З палёў ільняной Беларусі Цякуць эшалоны сырцу і машын У цёплым і ладным хаўрусе. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)