згусці́ць, згушчу́, згу́сціш, згу́сціць; згу́шчаны; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым.

З. малако.

З. фарбы (перан.: у вусным апавяданні, адлюстраванні перабольшыць што-н. дрэннае, змрочнае і пад.).

|| незак. згушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. згушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згусці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згушчу́ згу́сцім
2-я ас. згу́сціш згу́сціце
3-я ас. згу́сціць згу́сцяць
Прошлы час
м. згусці́ў згусці́лі
ж. згусці́ла
н. згусці́ла
Загадны лад
2-я ас. згусці́ згусці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час згусці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

згусці́ць сов.

1. прям., перен. сгусти́ть;

2. (сделать более плотным) уплотни́ть;

з. фа́рбы — сгусти́ть кра́ски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згусці́ць, згушчу, згусціш, згусціць; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым. Згусціць цеста. Згусціць пасевы.

•••

Згусціць атмасферу — стварыць напружанае становішча, абстаноўку.

Згусціць фарбы — празмерна перавялічыць што‑н., звычайна адмоўнае (у вусным апавяданні, адлюстраванні і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгусти́ть сов., прям., перен. згусці́ць;

сгусти́ть кра́ски згусці́ць фа́рбы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згушча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да згусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згушчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. згушчаць — згусціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. згушчацца — згусціцца. Згушчэнне малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згу́шчаны

1. прям., перен. сгущённый;

2. уплотнённый;

1, 2 см. згусці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згу́шчаны і згушчо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад згусціць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны гусцейшым, чым звычайна, шляхам выпарэння часткі вады. Згушчонае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́парыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Ператварыць у пару.

В. вадкасць.

2. што. Згусціць, ачысціць, ператвараючы лішнюю вільгаць у пару.

В. соль (здабыць з салёнай вады).

3. каго (што). Добра папарыць венікам у лазні.

4. каго-што. Парай знішчыць або ачысціць.

В. дзежку.

В. прусакоў.

|| незак. выпара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выпарэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і выпа́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)