згуртава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца; зак.

1. Сабрацца ў гурт.

Каля дрэва згуртавалася цэлая грамада людзей.

2. перан. Дасягнуць аднадушнасці ў поглядах, дзеяннях.

З. вакол думкі вучоных.

|| незак. згурто́ўвацца, -аецца; наз. згурто́ўванне, -я, н.

|| наз. згуртава́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згуртава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - згурту́емся
2-я ас. - згурту́ецеся
3-я ас. згурту́ецца згурту́юцца
Прошлы час
м. згуртава́ўся згуртава́ліся
ж. згуртава́лася
н. згуртава́лася
Загадны лад
2-я ас. згурту́йся згурту́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час згуртава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

згуртава́цца сов.

1. (соединиться) собра́ться;

2. перен. сплоти́ться, спая́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згуртава́цца, ‑туецца; зак.

1. Упрытык наблізіцца адзін да аднаго, сабрацца ў гурт. Каля палкоўніка пана Дэмбіцкага згуртавалася цэлая грамада гасцей. Колас.

2. перан. Аб’яднацца; дасягнуць аднадушша ў поглядах, у дзеяннях. Загартаваныя ў колішняй падпольнай барацьбе нашы людзі згуртаваліся яшчэ больш. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплоти́ться згуртава́цца, з’ядна́цца, аб’ядна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

объедини́ться аб’ядна́цца; (сплотиться — ещё) згуртава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з’ядна́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

З. супраць агульнага ворага.

|| незак. з’ядно́ўвацца, -аецца.

|| наз. з’ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згурто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да згуртавацца.

2. Зал. да згуртоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’ядна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Утварыць адно цэлае, злучыцца.

А. ў саюз жанчын.

2. Згуртавацца.

А. ў барацьбе за мір.

|| незак. аб’ядно́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. аб’ядно́ўванне, -я, н. і аб’ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спая́ться

1. спая́цца, уст. злітава́цца;

2. перен. спая́цца, згуртава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)