згру́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак. (разм.).
Сабрацца гуртам; стоўпіцца.
З. каля стала.
|| незак. згру́джвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
згру́дзіцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
згру́дзімся |
| 2-я ас. |
- |
згру́дзіцеся |
| 3-я ас. |
згру́дзіцца |
згру́дзяцца |
| Прошлы час |
| м. |
згру́дзіўся |
згру́дзіліся |
| ж. |
згру́дзілася |
| н. |
згру́дзілася |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
згру́дзіўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
згру́дзіцца сов., разг. сгру́диться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
згру́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся; зак.
Разм. Сабрацца дзе‑н. шчыльным натоўпам, гуртам. Наладчыкі, мантажнікі згрудзіліся каля інжынера, пазіралі ў яго чарцяжы. Арабей. Хутка перад сцэнаю і ў праходзе згрудзілася некалькі дзесяткаў дэлегатаў, а тыя, што засталіся на сваіх месцах, падняліся з крэслаў. Галавач. // Сабрацца групай, кучай. Ільдзіны з трэскам і хрустам напіралі адна на другую, і нарэшце ўся гэтая маса лёду, што згрудзіўся на рацэ, пачала рухацца. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згру́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да згрудзіцца.
2. Зал. да згруджваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабрацца, назбірацца, скучыцца, стоўпіцца / пеша: сысціся, насыходзіцца, пасыходзіцца / бягом: збегчыся, панабегчы; скупчыцца, згрудзіцца (разм.); зграмадзіцца (абл.); збіцца, зляцецца (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)