згла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Выраўнаваць, знікнуць, разгладжваючы, раўнуючы.

З. няроўнасці.

З. шурпатасць.

2. перан. Зрабіць менш прыметным, змякчыць.

З. супярэчнасці.

Згладзіць вострыя вуглы (кніжн.) — змякчыць вастрыню супярэчнасцей.

|| незак. згла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згла́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згла́джу згла́дзім
2-я ас. згла́дзіш згла́дзіце
3-я ас. згла́дзіць згла́дзяць
Прошлы час
м. згла́дзіў згла́дзілі
ж. згла́дзіла
н. згла́дзіла
Загадны лад
2-я ас. згла́дзь згла́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час згла́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згла́дзіць сов.

1. сгла́дить; изгла́дить;

з. няро́ўнасці — сгла́дить неро́вности;

час ~дзіў на́дпісы — вре́мя изгла́дило на́дписи;

2. перен. сгла́дить, скра́сить;

з. недахо́пы — сгла́дить недоста́тки;

з. во́стрыя вуглы́ — сгла́дить о́стрые углы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Зрабіць гладкім, роўным, ліквідаваўшы няроўнасці. Убілі .. [дарогу] і згладзілі мужыкі, возячы ў маёнтак бульбу. Чарнышэвіч. // перан. Прывесці да аднастайнасці, зрабіць аднолькавым ва ўсіх частках. Згладзіць стыль.

2. Ліквідаваць, разгладжваючы якія‑н. няроўнасці. Згладзіць маршчыны.

3. перан. Зрабіць што‑н. менш прыкметным, менш адчувальным; змякчыць. Згладзіць супярэчнасці. □ Анатоль, каб згладзіць няёмкасць, кінуўся да Іны, узяў з яе рук сумачку і летняе паліто, пацалаваў у руку. Ваданосаў.

•••

Згладзіць вострыя вуглы — змякчыць вастрыню рознагалоссяў, супярэчнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазгла́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Згладзіць, зрабіць гладкім усё, многае.

П. няроўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымірэ́нства, -а, н.

Паводзіны таго, хто імкнецца любой цаной згладзіць супярэчнасці, пазбегнуць канфліктаў.

|| прым. прымірэ́нчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сгла́дить сов., прям., перен. згла́дзіць, мног. пазгла́джваць;

сгла́дить неро́вности згла́дзіць (пазгла́джваць) няро́ўнасці;

сгла́дить неприя́тное впечатле́ние згла́дзіць непрые́мнае ўра́жанне;

вре́мя сгла́дило (изгла́дило) на́дписи час згла́дзіў (пазгла́джваў) на́дпісы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак., што.

1. гл. тушаваць.

2. перан. Зрабіць менш выразным, прыметным, згладзіць.

З. супярэчнасці.

|| незак. затушо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да згладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад згладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)