згарну́цца, згарну́ся, зго́рнешся, зго́рнецца; згарні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скруціцца трубкай.

Ватман згарнуўся ў скрутак.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся з краёў, закрыцца (пра пялёсткі, лісце).

3. Легчы, сагнуўшыся, скруціцца.

З. пад дрэвам і заснуць.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Скараціцца, зменшыцца.

Прадпрыемства згарнулася.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкасць: загусцець, утварыўшы камячкі.

Кроў згарнулася.

|| незак. зго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згарну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згарну́ся зго́рнемся
2-я ас. зго́рнешся зго́рнецеся
3-я ас. зго́рнецца зго́рнуцца
Прошлы час
м. згарну́ўся згарну́ліся
ж. згарну́лася
н. згарну́лася
Загадны лад
2-я ас. згарні́ся згарні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час згарну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згарну́цца сов.

1. (скататься трубкой) сверну́ться;

2. сверну́ться; сложи́ться;

пялёсткі ру́жы ~ну́ліся — лепестки́ ро́зы сверну́лись (сложи́лись);

3. перен. (сузить, ограничить свою деятельность) сверну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згарну́цца, згарнуся, згорнешся, згорнецца; зак.

1. Скруціцца трубкай, спіраллю і пад. Дзіміна палажыла графік на стол, і ватман згарнуўся ў скрутак. Карпаў. // Скурчыцца, скруціцца. Грыбавец не пайшоў спаць у машыну, астаўся пры агні, Васіль Чаравака таксама згарнуўся пад дубам, накрыўшыся кажушком. Пестрак.

2. перан. Паменшыцца, зменшыцца, скараціцца (у колькасці, памерах, працягласці і пад.). Вытворчасць згарнулася. // Часова спыніць або скараціць сваю дзейнасць. Прадпрыемства згарнулася.

3. Спец. Згуснуць, згусціцца. Каб кроў, узятая ў донара, не згарнулася, у яе адразу дадаюцца пабочныя рэчывы для стабілізацыі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́ртвацца гл. згарнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтапі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́піцца; зак.

Згарнуцца, аддзяліўшыся ад сыроваткі, ператварыцца ў тварог.

Малако адтапілася.

|| незак. адто́плівацца, -аецца і адтапля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адтапі́цца, ‑топіцца; зак.

Згарнуцца, аддзяліўшыся ад сыроваткі; стварожыцца (пра малако).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́ртвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да згарнуцца.

2. Зал. да згортваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зго́ртванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. згортваць — згарнуць і згортвацца — згарнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазго́ртвацца, ‑аецца; зак.

Згарнуцца, скруціцца — пра ўсё, многае. Абвялі, пазгортваліся ў маленькія кацёлкі лісты. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)