зве́рства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зве́рства зве́рствы
Р. зве́рства зве́рстваў
Д. зве́рству зве́рствам
В. зве́рства зве́рствы
Т. зве́рствам зве́рствамі
М. зве́рстве зве́рствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зве́рства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. гл. зверскі.

2. Зверскі ўчынак, жорсткасць.

Фашысцкія зверствы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́рства ср. зве́рство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зве́рства, ‑а, н.

1. Крайняя жорсткасць, лютасць. Купала гнеўна выказвае сваю нянавісць да чорнай рэакцыі, якая з нечуваным цынізмам і зверствам душыла рэвалюцыйны народ. Майхровіч.

2. звычайна мн. (зве́рствы, ‑аў). Крайне жорсткія, бязлітасныя ўчынкі. Тады аб гітлераўскіх зверствах мала хто ведаў, але Кася адчула нешта нядобрае і кінулася ў лес. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́рскі, -ая, -ае.

1. Уласцівы зверу (у 2 знач.); люты, жорсткі.

Зверскае забойства.

2. Вельмі моцны, надзвычайны (разм.).

З. апетыт.

|| наз. зве́рства, -а, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́рстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

Учыняць зверства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́рство зве́рства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бесчалаве́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесчалавечнага; бязлітаснасць, жорсткасць. Пісьменнік паэтызуе прыгажосць, сапраўдную чалавечнасць у адносінах Волечкі і Кастуся, каб потым у кантрастным плане паказаць агіднасць і бесчалавечнасць уласніцтва, дзікасць і зверства фашызму. Дзюбаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изуве́рство ср.

1. (заця́ты, лю́ты) фанаты́зм, -му м.;

2. перен. (жестокость) лю́тасць, -ці ж.; бязлі́таснасць, -ці ж.; зве́рства, -ва ср.; ва́рварства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)