зверава́ты, -ая, -ае.

1. Падобны з выгляду на звера.

2. У абыходжанні — грубы, злосны, нелюдзімы.

З. чалавек.

|| наз. зверава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зверава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зверава́ты зверава́тая зверава́тае зверава́тыя
Р. зверава́тага зверава́тай
зверава́тае
зверава́тага зверава́тых
Д. зверава́таму зверава́тай зверава́таму зверава́тым
В. зверава́ты (неадуш.)
зверава́тага (адуш.)
зверава́тую зверава́тае зверава́тыя (неадуш.)
зверава́тых (адуш.)
Т. зверава́тым зверава́тай
зверава́таю
зверава́тым зверава́тымі
М. зверава́тым зверава́тай зверава́тым зверава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зверава́ты

1. (подобный на зверя) звероподо́бный;

2. (в обхождении) гру́бый, зло́бный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зверава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Падобны з выгляду на звера; грубы, страшны. [Мікодым] здаваўся.. не суровым і дужым, а звераватым і страшным. Марціновіч. У вёску завітаў бургамістр воласці Бадзягін. Сярэдніх год мужчына, звераваты на выгляд. Федасеенка. // Такі, як у звера; страшны, злосны. Звераватыя вочы. Звераваты выгляд.

2. Які цураецца людзей; замкнуты, нетаварыскі. — Не калектыўны ты чалавек. Звераваты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверава́та нареч. гру́бо, зло́бно; см. зверава́ты2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зверава́тасць ж.

1. звероподо́бие ср.;

2. гру́бость, зло́бность;

1, 2 см. зверава́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нелюдзімы, дзікаваты, звераваты, ваўкаваты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)