зварача́цца гл. звярнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зварача́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зварача́юся зварача́емся
2-я ас. зварача́ешся зварача́ецеся
3-я ас. зварача́ецца зварача́юцца
Прошлы час
м. зварача́ўся зварача́ліся
ж. зварача́лася
н. зварача́лася
Загадны лад
2-я ас. зварача́йся зварача́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час зварача́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зварача́цца несов., см. звярта́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зварача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Незак. да звярнуцца.

2. Зал. да зварачаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звярну́цца, звярну́ся, зве́рнешся, зве́рнецца; звярні́ся; зак.

1. З’ездзіць, схадзіць туды і назад.

Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы.

2. да чаго. Накіраваць сваю дзейнасць на што-н., узяцца за што-н. або накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго-, што-н.

З. да вывучэння старажытных помнікаў.

З. да перапыненай гутаркі.

3. Накіравацца да каго-н. з просьбай, па дапамогу і пад. або адрасавацца да каго-н. з якімі-н. словамі, з прамовай.

З. да ўрача.

З. з прапановай да старшыні.

|| незак. звярта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.), зваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.) і зварача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумнява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Адчуваць сумненне, няўпэўненасць у сапраўднасці чаго‑н.; няцвёрда верыць у што‑н. Ніхто не сумняваўся, што [Рыта] атрымае дыплом з адзнакай. Васілевіч. — Рой! — аж ускрыкнуў Міхалка на ўвесь голас. Тое, што гэта быў рой, ён цяпер не сумняваўся. Якімовіч. // у кім. Не быць упэўненым у кім‑н., не цалкам давяраць каму‑н. Сапраўды, як я мог сумнявацца ў .. [Марозе]. Быкаў.

2. Перажываць цяжкасці, хваляванні, вырашаючы якое‑н. пытанне. Настаўнік вучыць дзяцей уважліва адносіцца да пісьма, правяраць напісанне і ўсякі час зварачацца за растлумачэннем да настаўніка, калі ім сустрэнецца слова, у правільным напісанні якога яны будуць сумнявацца. Самцэвіч.

•••

Не сумнявайся (сумнявайцеся) — будзь(це) спакойны, не хвалюйся (хвалюйцеся). [Янка:] — Нумар гэты. І дом напэўна гэты. Я то ведаю, не сумнявайцеся!.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)