Званкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Званкі́
Р. Званко́ў
Д. Званка́м
В. Званкі́
Т. Званка́мі
М. Званка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

званкі́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. званкі́
Р. званкоў
Д. званкам
В. званкі́
Т. званкамі
М. званках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

звано́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. звано́к званкі́
Р. званка́ званко́ў
Д. званку́ званка́м
В. звано́к званкі́
Т. званко́м званка́мі
М. званку́ званка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

панавя́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. чаго. Зрабіць шляхам вязання многа чаго-н.

П. пальчатак.

2. што. Пачапіць што-н. усім, многім.

П. званкі на шыю жывёле.

3. каго. Прывязаць, каб не разыходзіліся (пра жывёлу).

П. коней на ланцугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Вешчанец, маг. вешчаніц ’званочак скучаны, Campanula glomerata L.’ (Кіс.). Іншыя разнавіднасці Campanula L. на Беларусі называюцца яшчэ званкі, званкі лугавыя, званок, звонка (Кіс.) і звязаны, такім чынам, са словам звон ’царкоўны звон, у які білі, калі трэба было паведаміць нейкую вестку’. У такім разе вешчаніц — гэта семантычны перанос, паводле формы, з лексемы звон ’царкоўны звон’ → ’званочак’ у дэмінутыўным значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

панавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Зрабіць шляхам вязання многа чаго‑н. Панавязваць пальчатак.

2. што. Пачапіць, завязаць што‑н. усім, многім. Панавязваць званкі на шыю жывёле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагубля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Згубіць усё, многае або ўсіх, многіх. На ўскраіне лесу пастух пасвіў каровы; аднагучна звінелі начэпленыя на шыях у кароў званкі, — гэта рабілася для таго, каб не пагубляць у лесе жывёлу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасмя́глы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сасмаглы. Узрушаны Косця, з двара У скочыўшы хуценька ў дом, Сасмяглы, прыпаў да вядра, Напіўся сцюдзёнкі нагбом. Калачынскі. Аблізаўшы сасмяглыя, гаркаватыя губы, Лёдзя паспрабавала ўсміхнуцца. Карпаў. Сінія званочкі, сінія званкі Стаялі сасмяглыя, сонныя. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхо́з, ‑у, м.

Хваравіты стан, звязаны з пашкоджаннем галаўнога мозга. // Разм. Ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы таго або іншага чалавека. Гэтыя .. [Тамарыны] заляцанні, званкі на дом, запрашэнні давялі Галіну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагічны характар, стала псіхозам. Шамякін. // Моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх‑н. з’яў, падзей і пад., якія выклікаюць страх, нервуюць. Ваенны псіхоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звано́к, ‑нка, м.

1. Невялікі звон (у 1 знач.). [Старшыня] узяў .. званок і яшчэ раз пазваніў. Бядуля. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч. // Усякае прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў, падобных на гукі гэтага прадмета. Электрычны званок. □ За ракою бразгае спутаны конь бляшаным званком. Нікановіч.

2. Гукавы сігнал, створаны такім звонам, прыстасаваннем. Першы школьны званок. Тэлефонны званок. □ Недзе далёка чулася дыханне вялікага горада: шум машын, званні трамваяў. Шыцік.

3. Разм. Тэлефонная размова (звычайна кароткая і дзелавая). Званок з міністэрства. □ — Пературбацыя гэта — знаеш? Сядзіш толькі на званках і на паперах. Тое давай, тое не давай. Пташнікаў.

4. Разм. толькі мн. (званкі́, ‑оў). Тое, што і званочак (у 2 знач.). У мурагу ірдзеюць рамонкі і званні. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)