збяле́лы, -ая, -ае.

Які збялеў, стаў белым, бледным.

З. твар.

З. ад інею лазняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збяле́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. збяле́лы збяле́лая збяле́лае збяле́лыя
Р. збяле́лага збяле́лай
збяле́лае
збяле́лага збяле́лых
Д. збяле́ламу збяле́лай збяле́ламу збяле́лым
В. збяле́лы (неадуш.)
збяле́лага (адуш.)
збяле́лую збяле́лае збяле́лыя (неадуш.)
збяле́лых (адуш.)
Т. збяле́лым збяле́лай
збяле́лаю
збяле́лым збяле́лымі
М. збяле́лым збяле́лай збяле́лым збяле́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збяле́лы

прыметнік, адносны

1. побеле́вший;

2. побледне́вший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які збялеў, стаў белым. Поле вымерла, стыў збялелы ад інею лазняк у абочынах. Пташнікаў. На пасцелі ляжаў збялелы, як палатно, чалавек. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побеле́вший пабяле́лы, збяле́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побледне́вший паблядне́лы; збяле́лы, пабяле́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад насупіць.

2. у знач. прым. Ссунуты, нахмураны (пераважна аб бровах). Грыша стаяў збялелы, заклапочаны, з насупленымі брывамі. Пестрак.

3. у знач. прым. Змрочны, суровы. [Апенька] хадзіў маўклівы і насуплены, не ўступаючы ў гаворку нават са сваімі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыва́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрывавіць.

2. у знач. прым. Пакрыты, заліты кроўю. Дзед Нупрэй, глянуўшы па скрываўленыя ногі і твар унука, страшэнна перапалохаўся: ці не здарылася што з ім? Шуцько. Матруна ўпала на калені, цалавала Грышку ў збялелы замурзаны твар, галасіла, а то, сціхаючы, прыкладвалася вухам да яго скрываўленых грудзей. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускры́к, ‑у, м.

Разм. Раптоўны, адрывісты крык, выкрык. Раптоўна ўсе хлопцы прыселі, Ліда нават упала, з адчайным ускрыкам затуліўшы .. Верачку. Брыль. З усяго, што было пасля, мне толькі і запомніўся апошні ўскрык бацькі і збялелы як палатно твар забойцы, які ўжо ў наступную хвіліну, відаць, апамятаўшыся, шпурнуў ад сябе касу і кінуўся да бацькі, каб выцягнуць яго на сушэйшае месца... Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)