збяга́цца гл. збегчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збяга́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - збяга́емся
2-я ас. - збяга́ецеся
3-я ас. збяга́ецца збяга́юцца
Прошлы час
м. збяга́ўся збяга́ліся
ж. збяга́лася
н. збяга́лася
Загадны лад
2-я ас. збяга́йся збяга́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час збяга́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збяга́цца несов.

1. (собираться) сбега́ться;

2. (о тканях) сади́ться, сседа́ться;

3. (о молоке) свёртываться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да збегчыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збе́гчыся, збягу́ся, збяжы́шся, збяжы́цца; збяжы́мся, збежыце́ся, збягу́цца; збе́гся, -глася; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бягом сабрацца ў адным месцы (пра многіх).

З. на пажар.

Збеглася ўся вёска.

2. Паспець бегчы разам з кім-н. (разм.).

Дзе ж мне з вамі, маладымі, з.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і ссесціся (у 2 знач.; разм.).

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стваро́жыцца, утварыць згусткі (пра малако).

Малако збеглася.

|| незак. збяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сбега́ться збяга́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сседа́тьсяI несов. (о материи, коже), разг. збяга́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стя́гиваться

1. сця́гвацца;

2. (укорачиваться, сжиматься) пакаро́чвацца, збяга́цца;

3. страд. сця́гвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ру́жа1 ’дэкаратыўная расліна Rosa L.’ (ТСБМ; Ласт.), ’шыпшына’ (Кіс.), ’лілія’ (Сл. ПЗБ, ТС). Укр. дыял. ру́жа, польск. ruża, чэш. růže, славац. ruža, серб.-харв. ру́жа, макед. роза, ружа. Запазычанне, параўн. ст.-польск. róża, ruża < ст.-чэш. ruože < лац. rose або с.-в.-ням. rôse (Фасмер, 3, 493). Гл. таксама рожа1.

Ру́жа2 ’суша’ (Касп.). Паводле Анікіна, роднаснымі да гэтага слова з’яўляюцца рус. ру́жа ’сухое галлё, галіна высахлага дрэва’, ружь ’знешнасць; вобраз; выгляд; аблічча’, ру́жа ’прасвет; вонкавы бок’, славен. rȗž ’шалупінне; стручок’, rúžiti ’чысціць; абіраць, здымаць шалупінне; лушчыць’. Прасл. *ruža < з (< *rugja) ’суша, сцягнутая тугая, моцная, цвёрдая зямля’ < і.-е. *reu‑g‑ ’рваць, драць, цягнуць’. З індаеўрапейскіх паралеляў прыводзяцца літ. ráugti ’квасіць’, лат. raûgt ’заквашваць’, raûdzêt ’квасіць’, літ. ráugas ’закваска’, лат. raûgs ’тс’, прус. raugus ’кіндзюк’, літ. rū́gti ’кіснуць’, лат. rûgt ’брадзіць’ і інш. Прычым значэнне ’кіслы’ асэнсоўваецца, з аднаго боку, як ’які сцягвае, зводзіць рот (непрыемным смакам)’, параўн. лат. tik skābs, ka savęlk muti ’такі кіслы, што зводзіць рот’, savìlktiêsзбягацца, скісаць’, грэч. στύφω ’сцягваць; мець даўкі смак’. З іншага боку, ’кіслы’ асэнсоўваюць як ’які сцягнуўся; які загусцеў’, параўн. ст.-ісл. þēttr ’густы’, ісл. þētti ’кіслае малако’, сяр.-ісл. tēcht ’кіслы’ — усе яны з і.-е. *ten‑k‑збягацца, скісаць’. Такім чынам, значэнне ’суша’ матывуецца тым, што суша часта называецца па прыкмеце ’цвёрды; моцны’ (у адрозненне ад балота), параўн. ням. Festland ’мацярык, кантынент, суша’ з festes Land ’цвёрдая зямля’. (Анікін, Этимология–1982, 70–78). Гл. таксама Макоўскі, Мир сл. и знач., 104 (дапускаецца сувязь з літ. reñgti ’рыхтаваць, уладкоўваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збірацца, набірацца, гуртавацца, групавацца, канцэнтравацца, сыходзіцца, сходзіцца, збягацца, з'язджацца; збівацца (разм.); спаўзацца, споўзвацца, злятацца, сцякацца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)