збро́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. збро́йны збро́йная збро́йнае збро́йныя
Р. збро́йнага збро́йнай
збро́йнае
збро́йнага збро́йных
Д. збро́йнаму збро́йнай збро́йнаму збро́йным
В. збро́йны (неадуш.)
збро́йнага (адуш.)
збро́йную збро́йнае збро́йныя (неадуш.)
збро́йных (адуш.)
Т. збро́йным збро́йнай
збро́йнаю
збро́йным збро́йнымі
М. збро́йным збро́йнай збро́йным збро́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збро́йны, см. збро́евы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збро́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і зброевы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збро́я, -і, ж.

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

Агнястрэльная з.

Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.). Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.). Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.). Ядзерная з.

Абараняцца са зброяй у руках.

Ідэйная з. (перан.). Скласці зброю (перан.: здацца; высок.). Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высок.). Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжн.).

|| прым. збро́евы, -ая, -ае і збро́йны, -ая, -ае.

Зброевая (збройная) майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)