збо́рная
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне
|
адз. |
мн. |
| ж. |
- |
| Н. |
збо́рная |
збо́рныя |
| Р. |
збо́рнай |
збо́рных |
| Д. |
збо́рнай |
збо́рным |
| В. |
збо́рную |
збо́рныя |
| Т. |
збо́рнай збо́рнаю |
збо́рнымі |
| М. |
збо́рнай |
збо́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
збо́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
збо́рны |
збо́рная |
збо́рнае |
збо́рныя |
| Р. |
збо́рнага |
збо́рнай збо́рнае |
збо́рнага |
збо́рных |
| Д. |
збо́рнаму |
збо́рнай |
збо́рнаму |
збо́рным |
| В. |
збо́рны (неадуш.) збо́рнага (адуш.) |
збо́рную |
збо́рнае |
збо́рныя (неадуш.) збо́рных (адуш.) |
| Т. |
збо́рным |
збо́рнай збо́рнаю |
збо́рным |
збо́рнымі |
| М. |
збо́рным |
збо́рнай |
збо́рным |
збо́рных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
разбо́рна-збо́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
разбо́рна-збо́рны |
разбо́рна-збо́рная |
разбо́рна-збо́рнае |
разбо́рна-збо́рныя |
| Р. |
разбо́рна-збо́рнага |
разбо́рна-збо́рнай разбо́рна-збо́рнае |
разбо́рна-збо́рнага |
разбо́рна-збо́рных |
| Д. |
разбо́рна-збо́рнаму |
разбо́рна-збо́рнай |
разбо́рна-збо́рнаму |
разбо́рна-збо́рным |
| В. |
разбо́рна-збо́рны (неадуш.) разбо́рна-збо́рнага (адуш.) |
разбо́рна-збо́рную |
разбо́рна-збо́рнае |
разбо́рна-збо́рныя (неадуш.) разбо́рна-збо́рных (адуш.) |
| Т. |
разбо́рна-збо́рным |
разбо́рна-збо́рнай разбо́рна-збо́рнаю |
разбо́рна-збо́рным |
разбо́рна-збо́рнымі |
| М. |
разбо́рна-збо́рным |
разбо́рна-збо́рнай |
разбо́рна-збо́рным |
разбо́рна-збо́рных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лічэ́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.
У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры іх лічэнні.
Колькасныя лічэбнікі.
Зборныя лічэбнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
збо́рны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца месцам збору каго-н.
З. пункт.
2. Які складаецца з аб’яднаных у цэлае разнародных частак.
Зборная каманда (у спорце: з лепшых ігракоў розных каманд).
3. Састаўлены з асобных гатовых дэталей, элементаў; заснаваны на прымяненні такіх дэталей.
З. дом.
Зборныя канструкцыі.
Зборнае домабудаўніцтва.
4. Абагульнены, які адносіцца да многіх.
З. літаратурны вобраз.
5. У граматыцы — які абазначае сукупнасць прадметаў ці асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае.
Зборныя назоўнікі.
|| наз. збо́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лічэ́бнік, ‑а, м.
Часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры іх лічэнні. Колькасныя лічэбнікі. Зборныя лічэбнікі. Састаўны лічэбнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́жнасць, ‑і, ж.
Граматычная катэгорыя, якая абазначае вялікую колькасць чаго‑н. Выражаючы няпэўную множнасць, зборныя назоўнікі ўжываюцца звычайна толькі ў форме адзіночнага ліку. Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падразумява́цца, ‑аецца; незак.
1. Мецца на ўвазе, разумецца. Зборныя лічэбнікі выступаюць у сказе і без назоўніка. Апошні часам падразумяваецца, вядомы з кантэксту. Граматыка.
2. Зал. да падразумяваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмабілізава́цца, ‑зуецца; зак.
Перайсці з мірнага стану ў стан гатоўнасці да ваенных дзеянняў; закончыць мабілізацыю сваіх сіл. Мястэчка.. поўнасцю адмабілізавалася, паслаўшы мужчын прызыўнога ўзросту на зборныя пункты. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца месцам збору, збірання каго‑н. Зборны пункт. □ У воласці, у зборным пакоі, калі зайшоў туды Тарэнта, каля стала цэлым натоўпам стаялі сяляне. Галавач. // у знач. наз. збо́рная, ‑ай, ж. У дарэвалюцыйнай вёсцы — памяшканне, плошча, дзе рабіліся сходы грамады. Настаўнікі пераступілі парог і апынуліся на зборнай. Зборная была прасторная, як абора. Колас.
2. Пабудаваны, сабраны з гатовых асобных частак, блокаў і пад. Зборныя канструкцыі. Зборны дом. // Які служыць для зборкі такіх збудаванняў, канструкцый. Зборныя дэталі. Зборны жалезабетон. // Заснаваны на прымяненні метаду зборкі асобных гатовых частак. Зборнае будаўніцтва.
3. Састаўлены з разнародных частак, прадметаў. Зборная мэбля. □ Вялікае селішча мела падабенства .. да зборных выселак. Чорны.
4. Які складаецца з асоб, сабраных з розных месц, арганізацыя. Зборная каманда. Зборны аркестр. □ Публіка была зборная і разнастайная, мяшчанская і абывацельская. Гартны. // у знач. наз. збо́рная, ‑ай, ж. Спартыўная каманда, якая складаецца з лепшых спартсменаў розных каманд. Зборная СССР. Зборная Мінска па валейболу.
5. Які абагульняе характэрныя прыметы шэрагу аднародных прадметаў, з’яў і пад. Зборны літаратурны вобраз.
6. У граматыцы — які абазначае сукупнасць, колькасць прадметаў або асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае. Зборныя назоўнікі. Зборныя лічэбнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)