збо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. сабраць.

2. Складка на адзежыне, матэрыяле.

Спадніца ў зборкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. збо́рка збо́ркі
Р. збо́ркі збо́рак
Д. збо́рцы збо́ркам
В. збо́рку збо́ркі
Т. збо́ркай
збо́ркаю
збо́ркамі
М. збо́рцы збо́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

збо́рка ж., в разн. знач. сбо́рка;

з. машы́ны — сбо́рка маши́ны;

суке́нка са ~камі — пла́тье со сбо́рками

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збо́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. збіраць — сабраць (у 6 знач.); злучэнне частак механізмаў, канструкцый і пад. для атрымання гатовага вырабу. Зборка станка. Зборка дома. Працэс зборкі.

збо́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Складка на адзежыне, матэрыяле. Спадніца ў зборкі. □ Змітрок расшпіліў каўнер, разгладзіў зборкі кужэльнай вышыванай кашулі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрэ́с-збо́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. экспрэ́с-збо́рка
Р. экспрэ́с-збо́ркі
Д. экспрэ́с-збо́рцы
В. экспрэ́с-збо́рку
Т. экспрэ́с-збо́ркай
экспрэ́с-збо́ркаю
М. экспрэ́с-збо́рцы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сбо́ркаI (действие) збо́рка, -кі ж.;

сбо́рка маши́ны збо́рка машы́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтазбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Зборка аўтамабіляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канве́ерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канвеера. Канвеерная сістэма. Канвеерная зборка машын. Канвеерны агрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмадро́м, ‑а, м.

Тэрыторыя з комплексам спецыяльных збудаванняў, дзе адбываецца зборка, падрыхтоўка і запуск касмічных ракет.

[Ад грэч. kósmos — Сусвет і drómos — месца для бегу, бег.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус. смал. забор ’зборкі ў адзенні’, укр. забо́рказборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)