зба́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зба́ўка зба́ўкі
Р. зба́ўкі зба́вак
Д. зба́ўцы зба́ўкам
В. зба́ўку зба́ўкі
Т. зба́ўкай
зба́ўкаю
зба́ўкамі
М. зба́ўцы зба́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зба́ўка ж., разг. сба́вка, уба́вка; см. зба́віць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зба́ўка, ‑і, ДМ збаўцы; ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. збаўляць — збавіць.

2. Збаўленая колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зба́віць¹, зба́ўлю, зба́віш, зба́віць; зба́ўлены; зак., што і чаго.

1. Адняць частку чаго-н. з мэтай змяншэння (цаны, колькасці і пад.); некалькі зменшыць, убавіць.

З. дзесяць рублёў з агульнай сумы.

З. крок (пайсці цішэй).

2. Пахудзець.

З. у вазе.

3. Зменшыць сілу чаго-н.

З. тон.

З. газ.

|| незак. збаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. збаўле́нне, -я, н. і зба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сба́вка разг.

1. (действие) зба́ўка, -кі ж., мн. нет;

сба́вка в цене́ зба́ўка ў цане́;

2. (размер скидки) зба́ўка, -кі ж.;

больша́я сба́вка вялі́кая зба́ўка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уба́вка ж.

1. уба́ўка, -кі ж., убаўле́нне, -ння ср., зба́ўка, -кі ж., збаўле́нне, -ння ср.; змяншэ́нне, -ння ср., памяншэ́нне, -ння ср.; адба́ўка, -кі ж., адбаўле́нне, -ння ср.;

2. павужэ́нне, -ння ср.; пакарачэ́нне, -ння ср.; см. убавля́ть 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)