збаразні́ць гл. баразніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збаразні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. збаразню́ збаро́знім
2-я ас. збаро́зніш збаро́зніце
3-я ас. збаро́зніць збаро́зняць
Прошлы час
м. збаразні́ў збаразні́лі
ж. збаразні́ла
н. збаразні́ла
Загадны лад
2-я ас. збаразні́ збаразні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час збаразні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збаразні́ць сов., в разн. знач. изборозди́ть;

яры́і́лі по́ле — овра́ги изборозди́ли по́ле;

маршчы́ны ~ні́лі твар — морщи́ны изборозди́ли лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збаразні́ць, ‑разню, ‑розніш, ‑розніць; зак., што.

1. Пакрыць барознамі або іншымі паглыбленнямі. Збаразніць поле. Мясцовасць абаразнілі яры. // Перасячы ў розных напрамках (аб маршчынах, шрамах і пад.). Маршчыны збаразнілі твар.

2. перан. Аб’ездзіць, адхадзіць у розных кірунках. Мораў шмат збаразніла «Гвіяна», Не ў адзін уваходзіла порт. Хвалі ўсіх чатырох акіянаў Дзень і ноч соллю драілі борт. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баразні́ць, -разню́, -ро́зніш, -ро́зніць; незак., што.

1. Рабіць барозны чым-н.

Плугам б. зямлю.

2. Пакідаць пасля сябе сляды, падобныя на барозны.

Б. затоку.

3. перан. Утвараць складкі, маршчыны.

Маршчыны баразнілі лоб.

|| зак. збаразні́ць, -разню́, -ро́зніш, -ро́зніць; -ро́знены і -разнёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взборозди́ть сов. збаразні́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переборозди́ть сов. збаразні́ць, перабаранава́ць; (пересечь) перасячы́; (изрезать) зрэ́заць, збаразні́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збаро́знены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад збаразніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збаро́знены в разн. знач. изборождённый; см. збаразні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изборозди́ть сов.

1. збаразні́ць, зрэ́заць, мног. пазраза́ць; (исполосовать) спаласава́ць;

2. перен. (изъездить) разг. аб’е́здзіць, вы́ездзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)