заўсё́дашні
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
заўсё́дашні |
заўсё́дашняя |
заўсё́дашняе |
заўсё́дашнія |
| Р. |
заўсё́дашняга |
заўсё́дашняй заўсё́дашняе |
заўсё́дашняга |
заўсё́дашніх |
| Д. |
заўсё́дашняму |
заўсё́дашняй |
заўсё́дашняму |
заўсё́дашнім |
| В. |
заўсё́дашні (неадуш.) заўсё́дашняга (адуш.) |
заўсё́дашнюю |
заўсё́дашняе |
заўсё́дашнія (неадуш.) заўсё́дашніх (адуш.) |
| Т. |
заўсё́дашнім |
заўсё́дашняй заўсё́дашняю |
заўсё́дашнім |
заўсё́дашнімі |
| М. |
заўсё́дашнім |
заўсё́дашняй |
заўсё́дашнім |
заўсё́дашніх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заўсёдашні, ‑яя, ‑яе.
Які бывае заўсёды; пастаянны, звычайны. У цэху быў заўсёдашні рытм працы. Сабаленка. Бацька і маці звычайна спакойна выслухоўвалі дзеда — яго заўсёдашняя пахвальба была ім у прывычку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
всегда́шний заўсёдны, заўсёдашні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
при́сный книжн., уст. ве́чны, заўсёдны, заўсёдашні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заўсёдны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і заўсёдашні. Наперакор звычаю, .. [Івану] не прысніўся яго заўсёдны, пакутны сон. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастая́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не спыняецца, не перарываецца; бесперапынны. Прырода на Зямлі знаходзіцца ў пастаянным развіцці. □ Бацька.. [Адама Багдановіча] не меў надзелу, і сям’і даводзілася жыць.. на ўсім куплёным. Пастаянны.. клопат, — дзе, як дастаць капейку, каб купіць бульбы, алею і нават... лучыны. М. Стральцоў.
2. Які не змяняецца, нязменны; той жа самы. Пастаянны састаў вучняў. Пастаянная газетная рубрыка. □ Марына ўжо так не абуралася, слухаючы балбатню матчыных заказчыц. Яны ў большасці былі пастаянныя, прыходзілі часта. Шахавец.
3. Разлічаны на доўгі час; які дзейнічае, працягваецца доўгі час; проціл. часовы. Пастаянная работа. Пастаянная тэмпература. Пастаянная выстаўка. Пастаянны падпісчык. □ [Атрады] накіраваліся ў свае пастаянныя лагеры — сустрэць свята, адпачыць. Шамякін. — А пакуль дадуць новую работу, маці кажа, што трэба мець недзе пастаяннае прыстанішча. Шыцік. // Заўсёдашні, звычайны. Яшчэ адзін доказ — апошні акт спектакля. Зёлкін зноў выконвае свае, так сказаць, пастаянныя функцыі. Сабалеўскі.
4. Які заўсёды зберагае вернасць чаму‑н. (пэўным поглядам, думкам, сімпатыям).
•••
Пастаяннае супраціўленне гл. супраціўленне.
Пастаянны нейтралітэт гл. нейтралітэт.
Пастаянны ток гл. ток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
постоя́нный
1. (всегдашний) пастая́нны, заўсёдны, заўсёдашні;
постоя́нные ве́тры заўсёдныя (заўсёдашнія) вятры́;
2. (неизменный) ста́лы; нязме́нны;
у него́ постоя́нный хара́ктер у яго́ ста́лы хара́ктар;
3. (верный) ве́рны; нязме́нны;
он постоя́нен в дру́жбе ён ве́рны ў сябро́ўстве;
4. (на долгий срок) пастая́нны, ста́лы;
постоя́нное расписа́ние ста́лы раскла́д;
постоя́нный ток пастая́нны ток;
постоя́нная величина́ ста́лая (пастая́нная) велічыня́;
постоя́нный капита́л пастая́нны капіта́л;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звычайны, звыклы, прывычны, звычны, абыклы, заведзены, просты, шэры, сярэдні, пасрэдны, непрыметны, непрыкметны, радавы, зямны, будзённы, будні, будны, штодзённы, заўсёдны, заўсёдашні, агульнапрыняты, празаічны, натуральны, нармальны, не вельмі які
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)