зашыфрава́ць гл. шыфраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашыфрава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашыфру́ю зашыфру́ем
2-я ас. зашыфру́еш зашыфру́еце
3-я ас. зашыфру́е зашыфру́юць
Прошлы час
м. зашыфрава́ў зашыфрава́лі
ж. зашыфрава́ла
н. зашыфрава́ла
Загадны лад
2-я ас. зашыфру́й зашыфру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашыфрава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зашыфрава́ць сов. зашифрова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Засакрэціць з дапамогай шыфру, умоўных абазначэнняў. Зашыфраваць тэкст. Зашыфраваць тэлеграму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Пісаць шыфрам (у 1 знач.).

Ш. радыёграму.

|| зак. зашыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. шыфро́ўка, -і, ДМ -ўцы і шыфрава́нне, -я, н.

|| прым. шыфрава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашифрова́ть сов. зашыфрава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашыфро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашыфраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашыфроўваць — зашыфраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кадзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Зашыфраваць (зашыфроўваць) пры дапамозе кода.

К. сакрэтнае паведамленне.

|| зак. закадзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. кадзі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зашыфраваць (зашыфроўваць); паведамленне пэўнымі ўмоўнымі знакамі ​1 (кодам). Галай вывеў вонкі доўгую антэну дальняй сувязі, падключыў да рацыі поўную магутнасць акумулятараў і пачаў кадзіраваць тэкст перасцярогі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)