зашчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак.

1. што. Зачыніць на зашчапку.

З. дзверы.

2. каго-што. Пакінуць каго-н. у памяшканні, зашчапіўшы дзверы.

З. дзіця ў хаце.

|| незак. зашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашчапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашчаплю́ зашчэ́пім
2-я ас. зашчэ́піш зашчэ́піце
3-я ас. зашчэ́піць зашчэ́пяць
Прошлы час
м. зашчапі́ў зашчапі́лі
ж. зашчапі́ла
н. зашчапі́ла
Загадны лад
2-я ас. зашчапі́ зашчапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зашчапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашчапі́ць сов. (на крючок) запере́ть, защёлкнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Зачыніць на зашчапку. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы .. і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч. Зашчапіла [Грасыльда] за сабой у сенцах дзверы на кручок, бразнула клямкай, ідучы ў хату. Пташнікаў.

2. Накінуць зашчапку, кручок і пад. на прабой. Прыбіральшчыца зашчапіла кручок і з пакрыўджаным выглядам узялася за сваю справу. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчэ́плены за́пертый, защёлкнутый; см. зашчапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да зашчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

защёлкнуть сов. зашчо́ўкнуць; (на крючок) зашчапі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зашчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчэ́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашчэпліваць — зашчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)