зашмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -мо́ргнуты; зак., што.

1. Тузануўшы, завесіць, запяць.

З. фіранку.

З. кісет.

2. Зрабіць тугім, сцягнуць (вузел, пятлю).

З. пятлю.

|| незак. зашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашмаргну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашмаргну́ зашмаргнё́м
2-я ас. зашмаргне́ш зашмаргняце́
3-я ас. зашмаргне́ зашмаргну́ць
Прошлы час
м. зашмаргну́ў зашмаргну́лі
ж. зашмаргну́ла
н. зашмаргну́ла
Загадны лад
2-я ас. зашмаргні́ зашмаргні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зашмаргну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашмаргну́ць сов.

1. задёрнуть;

з. фіра́нку — задёрнуть занаве́ску;

2. (обвив чем-л., затянуть) захлестну́ть;

з. пятлю́ — захлестну́ть пе́тлю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашмаргну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́ і зашмо́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нем, ‑неце; зак., што.

1. Зацягнуць, завесіць (шторы, шырму і пад.). // Перасунуўшы па ўцягнутай вяроўцы, завязцы, зацягнуць, закрыць. Зашмаргнуць кісет. Зашмаргнуць рукзак.

2. Зацягнуць, сцягнуць, зрабіць тугім (вузел, пятлю). Адным махам [Віця] спрытна зашмаргнуў пятлю на шыі звярка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмо́ргнуць,

гл. зашмаргнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашмаргнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зашмаргнуць, зацягнуць усё, многае. Пазашморгваць вузлы. Пазашморгваць кісеты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмаргну́ты

1. задёрнутый;

2. захлёстнутый;

1, 2 см. зашмаргну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашмо́ргваць несов.

1. задёргивать;

2. (обвивая чем-л., затягивать) захлёстывать;

1, 2 см. зашмаргну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задёрнуть сов.

1. зашмаргну́ць, мног. пазашмо́ргваць; (завесить) заве́сіць, мног. пазаве́шваць;

2. перен. (закрыть тонким покровом) закры́ць, мног. пазакрыва́ць, засла́ць, мног. пазасціла́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)