зашарэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. зашарэ́е зашарэ́юць
Прошлы час
м. зашарэ́ў зашарэ́лі
ж. зашарэ́ла
н. зашарэ́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашарэ́ць, ‑эе; зак.

Разм.

1. Вылучыцца сваім шэрым колерам, паказацца (пра што‑н. шэрае). Дрэвы пачалі радзець, між стваламі зашарэла паласа берага. Мележ.

2. Пачаць шарэць; стаць шэрым. [Ліза] не заўважала, як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пабялела. Чорны. // безас. Аб наступленні паўзмроку. Надвячоркам, як ужо добра зашарэла.., Галілей борздзенька саскочыў з печы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашарэ́ць и зашарэ́цца сов. (начать сереть, делаться серым) засере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашарэ́цца, ‑эецца; зак.

Разм. Тое, што і зашарэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засере́ть и засере́ться сов., разг. зашарэ́ць, зашарэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)