зачыні́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
зачыню́ся |
зачы́німся |
| 2-я ас. |
зачы́нішся |
зачы́ніцеся |
| 3-я ас. |
зачы́ніцца |
зачы́няцца |
| Прошлы час |
| м. |
зачыні́ўся |
зачыні́ліся |
| ж. |
зачыні́лася |
| н. |
зачыні́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
зачыні́ся |
зачыні́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
зачыні́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зачыні́цца сов. закры́ться, затвори́ться; захло́пнуться;
◊ свет ~ні́ўся — свет кли́ном сошёлся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зачыні́цца, ‑чынюся, ‑чынішся, ‑чыніцца; зак.
1. Стуліцца, злучыцца, апусціцца, перашкаджаючы пранікненню куды‑н. (пра дзверы, века і пад.). Загрымеў ключ у замку, дзверы цяжка зачыніліся, і Нявідны астаўся адзін, адгароджаны ад свету, людзей і волі. Колас. // Зрабіцца недаступным для ўваходу, пранікнення ў сярэдзіну чаго‑н. Магазін зачыніўся. Куфар зачыніўся.
2. Застацца ў памяшканні, замкнуўшы, зачыніўшы дзверы. Алесь рвануў назад, кінуўся ў дзверы варыўні, зачыніўся з сярэдзіны і замкнуўся на жалезную засаўку. Крапіва. Бацька пастаяў ля акна, праводзячы вачамі сына, потым зачыніўся ў сваім пакойчыку. Гамолка.
•••
Свет зачыніўся гл. свет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачыні́ць, -ыню́, -ы́ніш, -ы́ніць; -ы́нены; зак.
1. што. Пакрыць векам.
З. скрыню.
2. што. Злучыць створкі для спынення доступу, пранікнення ў сярэдзіну каго-, чаго-н.
З. дзверы.
З. хату.
3. каго-што. Змясціўшы куды-н., заперці на замок.
З. дзяцей у хаце.
◊
Свет зачыніць каму (разм.) — перашкодзіць нармальнаму, спакойнаму жыццю.
Як зачыніць — поўна.
|| незак. зачыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| звар. зачыні́цца, -ыню́ся, -ы́нішся, -ы́ніцца (да 2 і 3 знач.); незак. зачыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
захло́пнуться зачыні́цца, зачыні́цца з трэ́скам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зашчо́ўкнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ні́ся; зак.
Зачыніцца, шчоўкнуўшы запорам.
Дзверы зашчоўкнуліся.
|| незак. зашчо́ўквацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прычыні́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак.
Зачыніцца няпоўнасцю, няшчыльна.
Дзверы прычыніліся.
|| незак. прычыня́цца, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
затвори́ться зачыні́цца, мног. пазачыня́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зачыня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да зачыніцца.
2. Зал. да зачыняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
створи́ться
1. уст. зачыні́цца, счыні́цца;
2. спец. сумясці́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)