зацяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. Замарыцца ад доўгай хады.

З. за дзень.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Забрудзіцца ад працяглага нашэння.

Вопратка зацягалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацяга́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зацяга́юся зацяга́емся
2-я ас. зацяга́ешся зацяга́ецеся
3-я ас. зацяга́ецца зацяга́юцца
Прошлы час
м. зацяга́ўся зацяга́ліся
ж. зацяга́лася
н. зацяга́лася
Загадны лад
2-я ас. зацяга́йся зацяга́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зацяга́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зацяга́цца сов., разг.

1. (утомиться) затаска́ться;

2. (загрязниться, истрепаться) затаска́ться, заноси́ться, затрепа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Замарыцца ад доўгай хады; захадзіцца. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч.

2. Пашарпацца, занасіцца ад працяглага выкарыстання. Вопратка зацягалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затаска́ться разг.

1. (утомиться) зацяга́цца;

2. (об одежде) занасі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрепа́ться (стать затасканным) разг. зацяга́цца, занасі́цца, збузава́цца; (об одежде — ещё) забры́ндацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аслабець, саслабець, аслабнуць, саслабнуць, абяссілець, знясілець, знясіліцца, занядужаць, абнядужаць, знядужыцца, змагчыся, занемагчы, знемагчы, абнемагчы, абнемагчыся, знемагчыся, акволець, стаміцца, утаміцца, прытаміцца, затаміцца, натаміцца, змарыцца, замарыцца, задыхацца, зверадзіцца, уверадзіцца, пераверадзіцца, змардавацца, спрацавацца, нарабіцца, перарабіцца, запарыцца, падарвацца, надарвацца, надламацца, падкасіцца, нацягацца, знябыцца, здарожыцца, прыстаць, прытупацца, прыбіцца, зацягацца, здацца, здаць, дацца, знібыткавацца, страціць сілы □ выбіцца з сілы, выбіцца з сіл, збіцца з ног, зваліцца з ног, не чуць рук

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)