зацерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак.

1. каго-што. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. сыпкага.

Першы снег зацерушыў зямлю.

2. Пачаць церушыць (пра снег і інш.).

Зацерушыў сняжок.

|| незак. зацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацерушы́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зацерушу́ зацяру́шым
2-я ас. зацяру́шыш зацяру́шыце
3-я ас. зацяру́шыць зацяру́шаць
Прошлы час
м. зацерушы́ў зацерушы́лі
ж. зацерушы́ла
н. зацерушы́ла
Загадны лад
2-я ас. зацерушы́ зацерушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зацерушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зацерушы́ць сов.

1. слегка́ обсы́пать; (о снеге и т.п.) запороши́ть, опуши́ть;

2. (начать идти — о снеге) запороши́ть; (о дожде) замороси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацерушы́ць 1, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., каго-што.

Пакрыць тонкім слоем чаго‑н. сыпкага. [Партызаны] адвярнулі ўбок рэйку, зацерушылі цямнеючыя мясціны снегам і хутка пайшлі назад. Федасеенка. Зайздрошчу Волзе ад душы, Яна перада мной як на далоні, Яе сняжок зацерушыў, І вольны вецер ходзіць, звоніць. Астрэйка. / у безас. ужыв. Дарогу злёгку зацерушыла снегам. Кавалёў.

зацерушы́ць 2, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак.

Пачаць церушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацяру́шваць гл. зацерушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Зацерушыць усё, многае або ўсіх, многіх.

Снег пазацярушваў сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацерушыць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацяру́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зацерушыць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацяру́шаны слегка́ обсы́панный; запорошённый, опушённый; см. зацерушы́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазацяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Зацерушыць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазацярушваў сцежкі снег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)