зацве́рджаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зацве́рджаны зацве́рджаная зацве́рджанае зацве́рджаныя
Р. зацве́рджанага зацве́рджанай
зацве́рджанае
зацве́рджанага зацве́рджаных
Д. зацве́рджанаму зацве́рджанай зацве́рджанаму зацве́рджаным
В. зацве́рджаны (неадуш.)
зацве́рджанага (адуш.)
зацве́рджаную зацве́рджанае зацве́рджаныя (неадуш.)
зацве́рджаных (адуш.)
Т. зацве́рджаным зацве́рджанай
зацве́рджанаю
зацве́рджаным зацве́рджанымі
М. зацве́рджаным зацве́рджанай зацве́рджаным зацве́рджаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зацве́рджаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зацве́рджаны зацве́рджаная зацве́рджанае зацве́рджаныя
Р. зацве́рджанага зацве́рджанай
зацве́рджанае
зацве́рджанага зацве́рджаных
Д. зацве́рджанаму зацве́рджанай зацве́рджанаму зацве́рджаным
В. зацве́рджаны (неадуш.)
зацве́рджанага (адуш.)
зацве́рджаную зацве́рджанае зацве́рджаныя (неадуш.)
зацве́рджаных (адуш.)
Т. зацве́рджаным зацве́рджанай
зацве́рджанаю
зацве́рджаным зацве́рджанымі
М. зацве́рджаным зацве́рджанай зацве́рджаным зацве́рджаных

Кароткая форма: зацве́рджана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зацве́рджаны утверждённый; см. зацве́рдзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацве́рджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зацвердзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станда́рт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Тыпавы ўзор, мадэль, якім павінна адпавядаць што-н. сваім памерам, формай, якасцю і пад.

Зацверджаны с. вырабаў.

2. перан. Тое, што не мае ў сабе нічога арыгінальнага, своеасаблівага, творчага.

Дзейнічаць па стандарце.

|| прым. станда́ртны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разра́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Група, катэгорыя асоб, прадметаў або з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прыкмет.

Р. раслін.

2. Ступень, афіцыйна зацверджаны ўзровень кваліфікацыі ў прафесіі, спорце.

Токар сёмага разраду.

3. У матэматыцы: месца, якое займае лічба пры пісьмовым абазначэнні ліку.

Лічба другога разраду.

|| прым. разра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утверждённый

1. устано́ўлены, усталява́ны; умацава́ны; угрунтава́ны; замацава́ны;

2. зацве́рджаны; сцве́рджаны;

3. умацава́ны; перакана́ны; см. утверди́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канфірма́цыя, ‑і, ж.

1. Зацвярджэнне пастановы, судовага прыгавору вышэйшай уладай у буржуазных краінах. // Уст. Прыгавор, зацверджаны вышэйшай уладай.

2. У католікаў — абрад мірапамазання, які далучае дзяцей да царквы; у пратэстантаў — абрад прыняцця ў члены царквы юнакоў і дзяўчат.

[Ад лац. confirmatio — зацвярджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штат ​1, ‑а, М штаце, м.

1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых буржуазных і федэратыўных дзяржавах, якая карыстаецца пэўнай ступенню самакіравання. Аўстралійскія штаты. □ Працяглая барацьба рабочага класа за скарачэнне рабочага дня прывяла да таго, што ў ЗША ў многіх штатах былі выдадзены законы аб 8‑гадзінным рабочым дні. «Звязда».

2. толькі мн. (шта́ты, ‑аў). Назва саслоўна-прадстаўнічых устаноў, якія існавалі ў Нідэрландах і Францыі. Генеральныя штаты.

[Ад ням. Staat — дзяржава.]

штат ​2, ‑у, М штаце, м.

1. звычайна мн. (шта́ты, ‑аў). Дакумент, які вызначае склад супрацоўнікаў якой‑н. установы і ўказвае іх пасаду і аклад. Зацвярджаць штаты. Рэгістраваць штаты. Пераглядаць штаты.

2. Пастаянны, зацверджаны, устаноўлены склад супрацоўнікаў якой‑н. установы. Штат гасцініцы невялікі. Адна дзяўчына — адміністратарка, яна ж і бухгалтар, і касір. В. Вольскі. [Зубараў:] — Вельмі рад мець у сваім штаце такую чароўную жанчыну. Новікаў. Намеснік старшыні Цяцера (Па штату ён — і аграном) Малюе табель — на фанеры Выводзіць лічбы за сталом. Калачынскі. // Разм. Колькасць, склад асоб, якія маюць дачыненне да каго‑н. — О, не, — прамовіў Лабановіч, — я лічу, што ў завітанскай чараўніцы і так вялікі штат кавалераў, і мая там прысутнасць ніколечкі не павялічыць яе вагі. Колас.

3. У ваенна-марскім флоце — нарукаўны знак адрознення матросаў па спецыяльнасці.

•••

Належыць па штату — пра тое, што адпавядае службоваму, грамадскаму становішчу, заслугам і пад. каго‑н.

[Ням. Staat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)