захіста́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захіста́юся захіста́емся
2-я ас. захіста́ешся захіста́ецеся
3-я ас. захіста́ецца захіста́юцца
Прошлы час
м. захіста́ўся захіста́ліся
ж. захіста́лася
н. захіста́лася
Загадны лад
2-я ас. захіста́йся захіста́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час захіста́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

захіста́цца сов.

1. закача́ться, зашата́ться; заколеба́ться;

слуп ~та́ўся — столб закача́лся (зашата́лся);

зямля́ пад нага́мі ~та́лася — земля́ под нога́ми заколеба́лась;

ён ~та́ўся і ўпаў — он закача́лся (зашата́лся) и упа́л;

2. перен. (стать непрочным, неустойчивым) заколеба́ться, зашата́ться, пошатну́ться;

яго́ аўтарытэ́т ~та́ўся — его́ авторите́т пошатну́лся;

3. перен. (впасть в нерешительность) заколеба́ться;

су́ддзі ~та́ліся — су́дьи заколеба́лись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захіста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць хістацца. // Хіснуцца некалькі разоў запар. Антонік захістаўся і пачаў валіцца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашата́ться захіста́цца; заківа́цца; закалыва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заколеба́ться

1. (начать колебаться, шататься) захіста́цца, закалыва́цца, зазы́бацца; закалыха́цца;

2. перен. завага́цца, захіста́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Зварухнуцца, захістацца.

Паверхня вады скалыхнулася.

Калыска скалыхнулася (гайданулася з боку ў бок).

2. перан. Узрушыцца, захвалявацца, прыйсці ў рух.

Бач, ад песні яго скалыхнуўся народ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закача́ться сов., разг.

1. (зашататься) захістацца;

2. (начать раскачиваться) загайда́цца;

3. (качаясь, утомиться) закалыха́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалыхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Зварухнуцца, зрушыцца, захістацца. Рыбакову здалося, што фіранка скалыхнулася і замерла. Асіпенка. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца. Колас. Вяночкі патанулі ў хвалях сініх, Толькі пацеркі-кружочкі Скалыхнуліся на плыні. Трус. Пачынаецца трэці акт. Скалыхнецца заслона І павольна ўгару папаўзе. Глебка. // Гайдануцца з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуцца. Дрэва скалыхнулася. Калыска скалыхнулася.

2. перан. Захвалявацца, узрушыцца. Бач, ад песні маёй скалыхнуўся ўвесь свет, Сонны край я ўраз разбудзіў... Чарот. Сэрца беднае заб’ецца, І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Усё, што згінула даўно. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)