зату́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зату́х, -хла; зак.

1. Перастаць гарэць, патухнуць.

Агонь затух.

Спрэчкі затухлі (перан.: спыніліся).

2. Слабеючы, перастаць вагацца, заціхнуць, спыніцца.

Ваганні глебы затухлі.

|| незак. затуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зату́хнуць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. зату́хне зату́хнуць
Прошлы час
м. зату́х зату́хлі
ж. зату́хла
н. зату́хла

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зату́хнуць сов.

1. (перестать гореть) зату́хнуть, пога́снуть, зага́снуть; уга́снуть;

2. перен. (утихнуть, прекратиться) зату́хнуть;

радыёхвалі ~хлі — радиово́лны зату́хли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зату́хнуць, ‑не; пр. затух, ‑ла; зак.

1. Перастаць гарэць; патухнуць, пагаснуць. Агонь затух. Лямпа загухла. // перан. Заціхнуць, аслабнуць, спыніцца. Спрэчкі затухлі. □ Не паспела яшчэ затухнуць рэха, як за густымі елкамі, дзе знік заяц, пачуўся страшэнны лямант. Ляўданскі.

2. Спец. Паступова слабеючы, перастаць вагацца, спыніцца (пра радыёхвалі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́снуть сов. зату́хнуць, зага́снуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затуха́ць, ‑ае.

Незак. да затухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазатуха́ць, ‑ае; зак.

Затухнуць — пра ўсё, многае. Агні пазатухалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затуха́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. затухаць — затухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́хнуть сов.

1. (угаснуть) разг. зату́хнуць, зага́снуць;

2. (о радиоволнах и т. п.) зату́хнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утуши́тьсяI сов., прост. пага́снуць, пату́хнуць; (угаснуть) зга́снуць, зату́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)