затума́ніць гл. туманіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затума́ніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затума́ню затума́нім
2-я ас. затума́ніш затума́ніце
3-я ас. затума́ніць затума́няць
Прошлы час
м. затума́ніў затума́нілі
ж. затума́ніла
н. затума́ніла
Загадны лад
2-я ас. затума́нь затума́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час затума́ніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

затума́ніць сов., прям., перен. затума́нить;

выпарэ́нні ~нілі гарызо́нт — испаре́ния затума́нили горизо́нт;

слёзы ~нілі по́зірк — слёзы затума́нили взгляд;

віно́ ~ніла галаву́ — вино́ затума́нило го́лову;

з. сэнс — затума́нить смысл;

з. во́чы — затума́нить глаза́;

з. мазгі́ — заморо́чить го́лову

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зацягнуць туманам, смугой, вільгаццю і пад. // Зацьміць, завалачы вочы (пра слёзы). Слёзы, як ні стрымлівала іх [Ганна], набеглі на вочы, затуманілі позірк. Мележ. // перан. Пазбавіць яснасці, выразнасці; замарачыць. Хваляванне затуманіла старэчы розум, выцвілыя вочы засціла сляза. Мехаў. Гандлёвы азарт, прага нажывы затуманілі свядомасць, буйных і дробных бізнесменаў. Гамолка.

•••

Затуманіць вочы каму — звесці ў зман; абхітрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; незак., што.

1. Засцілаць, рабіць нябачным што-н.

Дым туманіў неба.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Перашкаджаць добра бачыць або ясна разумець, успрымаць што-н.

Слёзы туманілі вочы.

Т. галаву.

|| зак. затума́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замглі́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Пакрыць імглой, затуманіць.

З. неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затумани́ть сов., прям., перен. затума́ніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отума́нить сов., прям., перен. затума́ніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затума́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затуманіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затума́нены прям., перен. затума́ненный; см. затума́ніць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)