затрашча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

Пачаць трашчаць.

Затрашчалі дошкі памоста.

Пінжак затрашчаў па швах.

Затрашчалі на агні яловыя лапкі.

Затрашчалі конікі ў траве.

Затрашчалі аўтаматы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затрашча́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затрашчу́ затрашчы́м
2-я ас. затрашчы́ш затрашчыце́
3-я ас. затрашчы́ць затрашча́ць
Прошлы час
м. затрашча́ў затрашча́лі
ж. затрашча́ла
н. затрашча́ла
Загадны лад
2-я ас. затрашчы́ затрашчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час затрашча́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затрашча́ць и затрашчэ́ць сов., в разн. знач. затреща́ть;

~шча́лі до́шкі памо́ста — затреща́ли до́ски помо́ста;

пінжа́к ~шча́ў па швах — пиджа́к затреща́л по швам;

~шча́лі на агні́ яло́выя ла́пкі — затреща́ли на огне́ ело́вые ла́пки;

~шча́лі ко́нікі ў траве́ — затреща́ли кузне́чики в траве́;

~шча́лі аўтама́ты — затреща́ли автома́ты;

ну, чаго́ ~шча́ў? — ну, чего́ затреща́л?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрашча́ць і затрашчэ́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.

Пачаць трашчаць, трашчэць. // Трэснуць; пратрашчаць, пратрашчэць. Тэлефон суха затрашчаў і раптам сціх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затреща́ть сов. затрашча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрашчэ́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затрашчу́ затрашчы́м
2-я ас. затрашчы́ш затрашчыце́
3-я ас. затрашчы́ць затрашча́ць
Прошлы час
м. затрашчэ́ў затрашчэ́лі
ж. затрашчэ́ла
н. затрашчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. затрашчы́ затрашчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час затрашчэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)