затлумі́цца, -умлю́ся, -у́мішся, -у́міцца; зак. (разм.).

Страціць здольнасць ясна мысліць, разважаць.

Галава затлумілася.

|| незак. затлу́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. затлумле́нне, -я, н. і затлу́м, -у, м. З. галавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затлумі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затлумлю́ся затлу́мімся
2-я ас. затлу́мішся затлу́міцеся
3-я ас. затлу́міцца затлу́мяцца
Прошлы час
м. затлумі́ўся затлумі́ліся
ж. затлумі́лася
н. затлумі́лася
Загадны лад
2-я ас. затлумі́ся затлумі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час затлумі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затлумі́цца сов. заморо́читься; сби́ться с то́лку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затлумі́цца, ‑тлумлюся, ‑тлумішся, ‑тлуміцца; зак.

Разм. Страціць здольнасць ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыцца. Гуляючы ў лесе, мы неяк затлуміліся і пайшлі не ў патрэбны бок, а ў адваротны. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затлу́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да затлуміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затлумля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да затлуміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задуры́цца, ‑дуруся, ‑дурышся, ‑дурыцца; зак.

Разм. Збіцца з толку; адурманіцца, затлуміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затлумле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. затлумляць — затлуміць і стан паводле знач. дзеясл. затлумляцца — затлуміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замаро́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца і замарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Затлуміцца, закружыцца. Галава замарочылася. □ — Ты не глядзі доўга на хвалі, можа замарачыцца ў галаве, тады ўсё загойдаецца пад нагамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)