за́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. за́тка за́ткі
Р. за́ткі за́так
Д. за́тцы за́ткам
В. за́тку за́ткі
Т. за́ткай
за́ткаю
за́ткамі
М. за́тцы за́тках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

За́тка ’корак’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. дыял. zatka ’прылада ў ярме’, чэш., славац. zátka, серб.-харв. за̑тка, балг. за́тка ’корак’. Параўн. і за́тык ’шпень’ блізкага ўтварэння, а таксама за́ткала (гл.). Прасл. zatъka — бязафіксны наз. ад дзеясловаў za‑tъk‑nǫ‑ti, za‑tyk‑a‑ti (гл. тыкаць). БЕР, 1, 613.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́ткала ’затычка’ (ТСБМ), ’мех з саломаю ці скрутак ануч, якім затыкалі дзірку для дыму ў курнай хаце’ (Янк. II). Укр. дыял. уст. заткало ’тс’ (Грынч., Жэлях.). Ад дзеяслова *заткаць (заткнуць, гл. тыкаць) з суфіксам ‑ла. Параўн. затка, затвералы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

корак / звычайна ў бочцы: шпунт; затычка, затка, заткала, заткла (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)