Засётак ’загародка (па абодва бакі ёўні)’ (Мат. Гом.). Слова, відаць, звязана з асець (гл.); ё (як і ў асётны, Нас.) можа быць другасным. Мяркулава (Этимология, 1980, 87–89) звязвае з рус. пячорск. осетоваться ’пасяліцца’ (тады, магчыма, і з посетить) і адабрае супастаўленне асець з лат. sēta ’агароджа, сялянскі двор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыасётак ’прыбудоўка пры восеці, ёўні; заканурак у гумне, паміж ёўняй і сцяной, у які сыплюць колас, мякіну’ (Некр., Янк.). Да асе́ць, во́сець (гл.). Параўн. засётак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)