засяро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Сканцэнтраваць думкі, увагу на чым-н. адным.

З. думкі.

З. увагу на чым-н.

|| незак. засяро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. засяро́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. засяро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. засяро́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засяро́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засяро́джу засяро́дзім
2-я ас. засяро́дзіш засяро́дзіце
3-я ас. засяро́дзіць засяро́дзяць
Прошлы час
м. засяро́дзіў засяро́дзілі
ж. засяро́дзіла
н. засяро́дзіла
Загадны лад
2-я ас. засяро́дзь засяро́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час засяро́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засяро́дзіць сов. сосредото́чить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засяро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Поўнасцю звярнуць, накіраваць думкі, увагу і пад. на каго‑, што‑н. Засяродзіць увагу на рабоце груп народнага кантролю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засяро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засяродзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засяро́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засяродзіць і засяродзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сосредото́чить сов. сканцэнтрава́ць, засяро́дзіць; (собрать) сабра́ць;

сосредото́чить войска́ сканцэнтрава́ць во́йскі;

сосредото́чить си́лы сабра́ць (сканцэнтрава́ць) сі́лы;

сосредото́чить внима́ние сканцэнтрава́ць (засяро́дзіць) ува́гу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акумулі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Сабраць (збіраць), засяродзіць (засяроджваць), сканцэнтраваць (канцэнтраваць).

[Лац. accumulare.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засяро́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., на чым і без дап.

Засяродзіць, сканцэнтраваць сваю ўвагу, волю, думкі, інтарэсы і пад. Выслухаўшы цётку Арыну, Сяргей паспрабаваў засяродзіцца на чым-небудзь адным, але думкі збіваліся і блыталіся. Сіўцоў. [Джулія] на момант засяродзілася, акругліла вочы, услухалася, здавалася, толькі цяпер усвядоміўшы, што .. [ёй і Івану] тут пагражала. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спыні́ць, спыню́, спы́ніш, спы́ніць; спы́нены; зак.

1. каго-што. Затрымаць рух, ход, працу каго-, чаго-н., не даць магчымасці рухацца каму-, чаму-н.

Вінцэсь спыніў крокі.

С. канвеер.

2. што. Стрымаць, забараніць што-н.

С. бойку свавольнікаў.

С. распаўсюджванне хлусні.

3. перан., што на кім-чым. Затрымаць увагу на кім-, чым-н., накіраваць на каго-, што-н., засяродзіць на кім-, чым-н. (погляд, позірк); прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.

С. свой выбар на маладым спецыялісце.

|| незак. спыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. спыне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)