засядзе́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засяджу́ся засядзі́мся
2-я ас. засядзі́шся заседзіце́ся
3-я ас. засядзі́цца засядзя́цца
Прошлы час
м. засядзе́ўся засядзе́ліся
ж. засядзе́лася
н. засядзе́лася
Загадны лад
2-я ас. засядзі́ся засядзі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час засядзе́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засядзе́цца сов., см. засе́дзецца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засядзе́цца,

гл. заседзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і засядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм. Затрымацца, доўга праседзець дзе‑н. Заседзеліся позна. Перад гаспадарамі паўстала праблема: дзе пакласці гасцей спаць? Корбан. Недзе блізка на суседскім двары раз-пораз маці клікала дачку, якая позна засядзелася, відаць, з хлопцам на прызбе. С. Александровіч. // перан. Доўга пражыць на адным месцы, прабыць у адным стане і пад. І ўсім гэтым неабсяжным прасторам зямель і лясоў валодае адзін старадаўні род польскага князя Радзівіла. Ці не занадта доўга заседзеўся ён у сваім нясвіжскім княжацкім гняздзе? Колас.

•••

Заседзецца ў дзеўках — не выйсці своечасова замуж. [Антаніна] была перастарак, даўно заседзелася ў дзеўках і хоць добры мела пасаг, ніхто не квапіўся на яе багацце. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засиде́ться сов., разг. засе́дзецца, засядзе́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да заседзецца, засядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́сціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зася́дуся зася́дземся
2-я ас. зася́дзешся зася́дзецеся
3-я ас. зася́дзецца зася́дуцца
Прошлы час
м. засе́ўся засе́ліся
ж. засе́лася
н. засе́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час засе́ўшыся

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)