заста́ва, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж.
1. Месца ўезду ў горад, пункт кантролю прывазных грузаў і прыезджых (гіст.).
2. Воінскае падраздзяленне, якое ахоўвае дзяржаўную граніцу.
Пагранічная з.
|| прым. заста́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заста́ва
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
заста́ва |
заста́вы |
| Р. |
заста́вы |
заста́ў |
| Д. |
заста́ве |
заста́вам |
| В. |
заста́ву |
заста́вы |
| Т. |
заста́вай заста́ваю |
заста́вамі |
| М. |
заста́ве |
заста́вах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
заста́ва заста́ва, -вы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заста́ва ж., в разн. знач. заста́ва;
паграні́чная з. — пограни́чная заста́ва;
гарадска́я з. — городска́я заста́ва;
вы́ехаць на ~ву — вы́ехать на заста́ву
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заста́ва, ‑ы; Р мн. ‑стаў; ж.
1. Гіст. Месца ўезду ў горад або выезду з яго, якое раней ахоўвалася вартай. Гарадская застава.
2. Атрад, які нясе ахоўную службу; варта. Выставіць заставы. □ Патржанецкі прыйшоў у лагер ужо вечарам. Ніхто не сустрэў яго. Ніякіх застаў, ніякіх вартавых не было. Чарнышэвіч.
3. Вайсковае падраздзяленне, якое ахоўвае ўчастак дзяржаўнай граніцы, а таксама месца знаходжання гэтага падраздзялення. Прывесці парушальніка на заставу.
4. Разм. Плаціна, застаўка. Стрыманая заставамі вада павольна круціцца перад мостам. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заста́ва ’месца ўезду ў мясцовасць і яго ахова’. Рус., укр. застава ’тс’, укр. яшчэ ’залог; харугва’, польск. zastawa ’заслон’, уст. ’залог’, ’сталовы прыбор’, ’плаціна’, серб.-луж. zastawa ’шчыт (у плаціне)’, в.-луж. яшчэ ’залог’, чэш. zástava ’залог’, кніжн. ’сцяг, харугва’, ’натуральная перашкода з дрэў, крыг і г. д.’, славац. zástava ’сцяг’, уст. ’залог’, славен. zastȃva ’сцяг’, ’залог’, ’укладка’, серб.-харв. за̑става, за̏става ’сцяг’, балг. заста̀ва ’застава’, ’хмара, што закрывае сонца’. Ст.-рус. застава ’атрада які ахоўвае войска на маршы ці на месцы’ (XII–XV стст.), ’пост пры ўездзе ў мясцовасць’ (XVI–XVII стст.). Утворана ў прасл. з тэмай ‑a ад дзеяслова zastaviti, прэфіксальнага вытворнага ад staviti (гл. ставіць) ’ставіць нешта на шляху, выстаўляць нешта’ з далейшай спецыялізацыяй значэння ва ўсх.-слав. мовах (> балг.). Шанскі, 2, З, 63, БЕР, 1, 611.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пагранзаста́ва ж. (паграні́чная заста́ва) погранзаста́ва (пограни́чная заста́ва)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
погранзаста́ва (пограни́чная заста́ва) пагранзаста́ва, -вы ж. (паграні́чная заста́ва).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стражні́ца, ‑ы, ж.
Пагранічны пост; застава. На фарпостах, на граніцах Безгранічных нашых земляў, З карабінам ля стражніцаў Камсамолец не задрэмле. Купала. [Прыезджыя] жылі два-тры дні ў фальварку, наведвалі пагранічную стражніцу. Пальчэўскі. [Сяргей:] — Стражніца недалёка, пагранічнікі знаёмыя, часта ў вёску прыходзяць на вечарынку. Машара.
[З польск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)