засмуці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак., па кім і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца.

З. па родных.

З. ад гора.

|| незак. засмуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. засмучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засмуці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засмучу́ся засму́цімся
2-я ас. засму́цішся засму́ціцеся
3-я ас. засму́ціцца засму́цяцца
Прошлы час
м. засмуці́ўся засмуці́ліся
ж. засмуці́лася
н. засмуці́лася
Загадны лад
2-я ас. засмуці́ся засмуці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час засмуці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засмуці́цца сов. опеча́литься, огорчи́ться, впасть в уны́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмуці́цца, ‑мучуся, ‑муцішся, ‑муціцца; зак., па кім і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца. Засмуціцца па родных. Засмуціцца ад гора. // Выразіць смутак, заклапочанасць (аб твары, вачах і пад.). Прыгожы круглы твар Галіны Садоўскай паружавеў, светла-зялёныя вочы засмуціліся, галава яе з роўненькім праборам цяжка панікла. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разогорчи́ться засмуці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

огорчи́ться засмуці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да засмуціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засму́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да засмуціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опеча́литься засмуці́цца, зажуры́цца; замарко́ціцца; (загрустить) засумава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасмутне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць смутным, смутнейшым; засмуціцца. Вера крадком азірнула .. [Казіка] і заўважыла, што гэты калісь бадзёры і вясёлы чалавек зараз пасмутнеў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)