засмакта́ць², -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; зак. (разм.).

Пачаць смактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засмакта́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мо́кча; -макта́ны; зак., каго-што.

Уцягнуць, увабраць у сябе.

Балота засмактала чалавека.

Асяроддзе засмактала (перан.).

|| незак. засмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засмакта́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засмакчу́ засмо́кчам
2-я ас. засмо́кчаш засмо́кчаце
3-я ас. засмо́кча засмо́кчуць
Прошлы час
м. засмакта́ў засмакта́лі
ж. засмакта́ла
н. засмакта́ла
Загадны лад
2-я ас. засмакчы́ засмакчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час засмакта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засмакта́ць сов., в разн. знач. засоса́ть;

бало́та ~та́ла чалаве́ка — боло́то засоса́ло челове́ка;

асяро́ддзе ~та́ла — среда́ засоса́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмакта́ць 1, ‑смокча; зак., каго-што.

Уцягнуць, увабраць у сябе (пра багну, пясок і пад.). Адразу збоку грэбелькі млела дрыгва, зманліва зялёная, з буйнай травою; ступі — і не выберашся, зацягне, засмокча навек. Мележ. // перан. Уцягнуць у сваё асяроддзе, узяць пад сваю ўладу. Засмактала, закружыла жыццёвая віхура хлапчыну з глухога кутка па-над Віліяй. Мехаў.

засмакта́ць 2, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак.

Разм. Пачаць смактаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмакта́ны засо́санный; см. засмакта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засмактаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засоса́ть сов.

1. (начать сосать) разг. засса́ць, пача́ць ссаць; засмакта́ць, пача́ць смакта́ць;

2. прям., перен. (поглотить) засмакта́ць, усмакта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмо́ктваць несов., в разн. знач. заса́сывать; см. засмакта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усмакта́ць, усмакчу, усмокчаш, усмокча; зак., што.

Увабраць у сябе, паглынуць. У нізінах на лузе жывым срэбрам паблісквае вада: зямля яшчэ яе ўсю не ўсмактала. Сабаленка. // Засмактаць. Гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі, якія патрапілі ўсмактаць у сябе колы машыны амаль дарэшты. Пестрак. Мокрая зямля ўсмактала ў сябе скрыню, і тая аніяк не паддавалася з месца. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)