заслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Слухаючы што-н., захапіцца, забыць на ўсё.

Так цікава расказвае, што заслухаешся.

|| незак. заслу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заслу́хацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заслу́хаюся заслу́хаемся
2-я ас. заслу́хаешся заслу́хаецеся
3-я ас. заслу́хаецца заслу́хаюцца
Прошлы час
м. заслу́хаўся заслу́халіся
ж. заслу́халася
н. заслу́халася
Загадны лад
2-я ас. заслу́хайся заслу́хайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час заслу́хаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заслу́хацца сов. заслу́шаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Слухаючы што‑н., захапіцца, забыць на ўсё. Дзед умее расказваць такія цікавыя казкі, што заслухаешся. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслу́шаться заслу́хацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заслу́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заслухацца.

2. Зал. да заслухваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслухо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заслухацца.

2. Зал. да заслухоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несмяро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які жыве, існуе вечна; бессмяротны. — Як я хачу парой падкрасціся, сарваць з усёй зямлі заслону і ўбачыць, пачуць усё. Палажыць руку на пульсе жыцця, заслухацца ў яго біцці — творчым, несмяротным... Брыль. Камуністы — гэта людзі грознай сілы. Пакаленне несмяротнае байцоў. Куляшоў.

2. Які застаецца навечна ў памяці людзей. Несмяротны подзвіг. Несмяротная слава. □ Быў калісьці на свеце Сцэвола-герой. За айчыну — руку ён паклаў на агонь. Як узор несмяротнай адвагі такой у сталеццях праслаўлена імя яго... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)