засла́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сце́лецца; зак.

Пакрыцца, завалачыся чым-н. туманным, тым, што сцелецца.

Луг заслаўся туманам.

Неба заслалася хмаркамі.

|| незак. засціла́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засла́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. засце́лецца засце́люцца
Прошлы час
м. засла́ўся засла́ліся
ж. засла́лася
н. засла́лася
Загадны лад
2-я ас. засцялі́ся засцялі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час засла́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засла́цца сов. (закрыться чем-л. стелющимся) застла́ться, заволо́чься;

не́ба ~ла́лася хма́рамі — не́бо заволокло́сь ту́чами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засла́цца, ‑сцелецца; зак.

Пакрыцца, завалачыся чым‑н. Агонь зашыпеў і заслаўся парай і дымам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засціла́цца гл. заслацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засціла́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заслацца.

2. Зал. да засцілаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застла́ться засла́цца;

равни́на застла́лась тума́ном раўні́на засла́лася тума́нам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обволо́чься

1. аблажы́цца; засла́цца;

2. мед. зацягну́цца, абвалачы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подёрнуться зацягну́цца, мног. пазаця́гвацца; пакры́цца; засла́цца; затума́ніцца; аху́тацца; см. подёргиваться 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апаві́цца, апаўюся, апаўешся, апаўецца; апаўёмся, апаўяцеся; зак.

1. Апавіць сябе чым‑н. Апавіцца шалікам.

2. перан. Пакрыцца з усіх бакоў, ахутацца; заслацца (дымам, туманам). На сцяне партрэт Янкі Купалы ўжо апавіўся змрокам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)