засе́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Прасядзець, прабыць надта доўга.

З. ў гасцях.

З. за работай.

Заседзецца ў дзеўках (разм.) — не выйсці своечасова замуж.

|| незак. засе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засе́дзецца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засе́джуся засе́дзімся
2-я ас. засе́дзішся засе́дзіцеся
3-я ас. засе́дзіцца засе́дзяцца
Прошлы час
м. засе́дзеўся засе́дзеліся
ж. засе́дзелася
н. засе́дзелася
Загадны лад
2-я ас. засе́дзься засе́дзьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час засе́дзеўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засе́дзецца сов., разг. засиде́ться;

з. ў гасця́х — засиде́ться в гостя́х;

з. ў дзе́ўкахпрост. засиде́ться в де́вках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і засядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм. Затрымацца, доўга праседзець дзе‑н. Заседзеліся позна. Перад гаспадарамі паўстала праблема: дзе пакласці гасцей спаць? Корбан. Недзе блізка на суседскім двары раз-пораз маці клікала дачку, якая позна засядзелася, відаць, з хлопцам на прызбе. С. Александровіч. // перан. Доўга пражыць на адным месцы, прабыць у адным стане і пад. І ўсім гэтым неабсяжным прасторам зямель і лясоў валодае адзін старадаўні род польскага князя Радзівіла. Ці не занадта доўга заседзеўся ён у сваім нясвіжскім княжацкім гняздзе? Колас.

•••

Заседзецца ў дзеўках — не выйсці своечасова замуж. [Антаніна] была перастарак, даўно заседзелася ў дзеўках і хоць добры мела пасаг, ніхто не квапіўся на яе багацце. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засиде́ться сов., разг. засе́дзецца, засядзе́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засядзе́цца,

гл. заседзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засядзе́цца сов., см. засе́дзецца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да заседзецца, засядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засе́джвацца несов., возвр., страд. заси́живаться; см. засе́дзецца, засе́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́ўка, ‑і, ДМ дзеўцы; Р мн. дзевак; ж.

Разм. Тое, што і дзяўчына. Агонь, а не дзеўка. Усё гарыць у яе руках. Пестрак. — Зірні ж хоць на дзеўку маю, — з гордасцю маці сказала Валя. Брыль.

•••

Заседзецца ў дзеўках гл. заседзецца.

Застацца ў дзеўках гл. застацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)