зараўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак.

Зрабіць аднолькавым па ўзроўні з якой-н. паверхняй.

З. яму.

|| незак. зараўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зараўнава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зараўну́ю зараўну́ем
2-я ас. зараўну́еш зараўну́еце
3-я ас. зараўну́е зараўну́юць
Прошлы час
м. зараўнава́ў зараўнава́лі
ж. зараўнава́ла
н. зараўнава́ла
Загадны лад
2-я ас. зараўну́й зараўну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зараўнава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зараўнава́ць сов. заровня́ть;

з. я́му — заровня́ть я́му

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зараўнава́ць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Запоўніўшы чым‑н., зрабіць на ўзроўні з якой‑н. паверхняй. Зараўнаваць яму. □ Зямля Беларусі! Тваімі шляхамі Мы рэйкі праложым, збудуем масты, Равы зараўнуем, засыплем плугамі. Броўка. // Зняць няроўнасці з якой‑н. паверхні; зараўняць. Зараўнаваць зямлю.

зараўнава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Пачаць раўнаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазараўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зараўнаваць, зрабіць роўным усё, многае.

П. ямы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зараўнава́ны заро́вненный; см. зараўнава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зараўно́ўваць несов. зара́внивать; см. зараўнава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заровня́ть сов. зараўнава́ць, мног. пазараўно́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зараўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зараўнаваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Паклаўшы ў паглыбленне, засыпаць.

З. скарб.

2. што. Засыпаць, зараўнаваць.

З. яму.

|| незак. зако́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)