зарасці́
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
зарасту́ |
зарасцё́м |
| 2-я ас. |
зарасце́ш |
зарасцяце́ |
| 3-я ас. |
зарасце́ |
зарасту́ць |
| Прошлы час |
| м. |
заро́с |
зараслі́ |
| ж. |
зарасла́ |
| н. |
зарасло́ |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
зарасці́ |
зарасці́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
заро́сшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зарасці́, -расту́, -расце́ш, -расце́; -расцём, -расцяце́, -расту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; зак.
1. чым і без дап. Пакрыцца якой-н. расліннасцю, валасамі, поўсцю.
З. мохам.
З. барадой.
Сцежка зарасла.
З. граззю (перан.).
2. Пра рану: зажыць (разм.).
|| незак. зараста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зарасці́ сов.
1. зарасти́, порасти́;
зямля́ ~сла́ ле́сам — земля́ заросла́ (поросла́) ле́сом;
твар яго́ ~ро́с барадо́й — лицо́ его́ заросло́ бородо́й;
2. зарубцева́ться, зарасти́;
◊ з. гра́ззю — зарасти́ гря́зью
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зарасці́, ‑расту, ‑расцеш, ‑расце; ‑расцём, ‑расцяце; пр. зарос, ‑расла, ‑ло; зак.
1. чым і без дап. Пакрыцца, парасці якой‑н. расліннасцю. За апошнія гады дзялянка зарасла маладым бярэзнікам, які быў ужо вышэй рослага чалавека. Шуцько. // Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. Твар .. [камандзіра брыгады] асунуўся, пацямнеў, зарос за час блакады густой барадою. Шамякін. [Андрэй] амаль не падобны быў сам на сябе: твар густа зарос, скроні ўпалі і быццам бы пасівелі. Кулакоўскі.
2. Разм. Зажыць, зарубцавацца (пра рану). І ў чалавека раны зарастуць, Але рубцы навечна застануцца. Свірка.
•••
Зарасці (парасці) быллём — адысці ў нябыт, забыцца. Ліха тое сёння Адышло далёка, Зарасла быллём. Колас.
Зарасці граззю — без догляду вельмі забрудзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затраве́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.
Зарасці травой.
Двор затравеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
валасня́, -і́, ж., зб. (разм., пагард.).
Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы.
Зарасці валаснёй.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зарасти́ сов. зарасці́, мног. пазараста́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
з’імшэ́ць, ‑эе; зак.
Пакрыцца, зарасці мохам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зараста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зарасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затраве́ць, ‑ее; зак.
Зарасці травой. Двор затравеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)