запя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; -пні́; -пя́ты; зак., што (разм.).

Закрыць, завесіць.

З. вокны.

|| незак. запіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запя́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запну́ запнё́м
2-я ас. запне́ш запняце́
3-я ас. запне́ запну́ць
Прошлы час
м. запя́ў запя́лі
ж. запя́ла
н. запя́ла
Загадны лад
2-я ас. запні́ запні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час запя́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запя́ць сов., разг., см. занаве́сіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запя́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; каго-што.

Разм. Закрыць, павесіўшы што‑н.; завесіць. Запяць вокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіна́ць гл. запяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́сить сов. заве́сіць, мног. пазаве́шваць, запя́ць, мног. пазапіна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запя́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; пнёмся, ‑пняцеся; зак.

Разм. Запяць сябе чым‑н. Запяцца фартухом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -мо́ргнуты; зак., што.

1. Тузануўшы, завесіць, запяць.

З. фіранку.

З. кісет.

2. Зрабіць тугім, сцягнуць (вузел, пятлю).

З. пятлю.

|| незак. зашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпя́ць, ‑пну́, ‑пне́ш, ‑пне́; ‑пнём, ‑пняце́; зак., каго-што.

Разм.

1. Прыхіліць, прыперці да чаго‑н.

2. Прымацаваць дзе‑н., у якім‑н. месцы, прывязаць да чаго‑н. Гаспадар прыпяў Дзіка [сабаку] на самую кароткую прывязь, а сам стаіўся за вуглом. Сабаленка.

3. Зачыніць або запяць што‑н. часова або няпоўнасцю. Прыпяць акно занавескай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)