запу́шчаны, -ая, -ае.

1. Даведзены да запусцення, занядбаны.

З. сад.

2. Застарэлы, не вылечаны своечасова.

Запушчаная рана.

|| наз. запу́шчанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запу́шчаны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запу́шчаны запу́шчаная запу́шчанае запу́шчаныя
Р. запу́шчанага запу́шчанай
запу́шчанае
запу́шчанага запу́шчаных
Д. запу́шчанаму запу́шчанай запу́шчанаму запу́шчаным
В. запу́шчаны (неадуш.)
запу́шчанага (адуш.)
запу́шчаную запу́шчанае запу́шчаныя (неадуш.)
запу́шчаных (адуш.)
Т. запу́шчаным запу́шчанай
запу́шчанаю
запу́шчаным запу́шчанымі
М. запу́шчаным запу́шчанай запу́шчаным запу́шчаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запу́шчаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запу́шчаны запу́шчаная запу́шчанае запу́шчаныя
Р. запу́шчанага запу́шчанай
запу́шчанае
запу́шчанага запу́шчаных
Д. запу́шчанаму запу́шчанай запу́шчанаму запу́шчаным
В. запу́шчаны (неадуш.)
запу́шчанага (адуш.)
запу́шчаную запу́шчанае запу́шчаныя (неадуш.)
запу́шчаных (адуш.)
Т. запу́шчаным запу́шчанай
запу́шчанаю
запу́шчаным запу́шчанымі
М. запу́шчаным запу́шчанай запу́шчаным запу́шчаных

Кароткая форма: запу́шчана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запу́шчаны I в разн. знач. запу́щенный; пу́щенный; см. запусці́ць I

запу́шчаны II

1. прич., в разн. знач. запу́щенный;

2. прич. отпу́щенный, отращённый;

1, 2 см. запусці́ць II;

3. прил. запу́щенный; забро́шенный;

з. сад — запу́щенный (забро́шенный) сад;

4. прил. запу́щенный; застаре́лый;

~ная хваро́ба — запу́щенная (застаре́лая) боле́знь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запу́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запусціць ​1.

запу́шчаны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запусціць ​2.

2. у знач. прым. Пакінуты без догляду, без увагі, даведзены да запусцення; закінуты, занядбаны. Запушчаны сад. □ У запушчаным цётчыным двары даўно трэба мужчынская рука. Навуменка.

3. у знач. прым. Не вылечаны своечасова; застарэлы. [Марыя Гарасімаўна] старанна апрацавала запушчаную рану. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запусце́лы, -ая, -ае.

Закінуты, запушчаны, апусцелы.

З. сад.

Запусцелая хата.

|| наз. запусце́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́стошный (о земельном участке) запу́шчаны, недагле́джаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запу́щенный в разн. знач. запу́шчаны; (заброшенный — ещё) занядба́ны;

запу́щенный планёр запу́шчаны планёр;

запу́щенное хозя́йство запу́шчаная (занядба́ная) гаспада́рка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абядне́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і збяднелы. Маёнтак, праўда, быў за часы вайны вельмі запушчаны і абяднелы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апу́склівы, ‑ая, ‑ае.

Неахайны, недагледжаны. [Тварыцкі] быў апусклівы, няголены. Чорны. // Запушчаны, недагледжаны. Будыніна стала нязграбнай і апусклівай: адзін вугал асеў, вушакі пакасіліся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)