запра́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запра́ўскі запра́ўская запра́ўскае запра́ўскія
Р. запра́ўскага запра́ўскай
запра́ўскае
запра́ўскага запра́ўскіх
Д. запра́ўскаму запра́ўскай запра́ўскаму запра́ўскім
В. запра́ўскі (неадуш.)
запра́ўскага (адуш.)
запра́ўскую запра́ўскае запра́ўскія (неадуш.)
запра́ўскіх (адуш.)
Т. запра́ўскім запра́ўскай
запра́ўскаю
запра́ўскім запра́ўскімі
М. запра́ўскім запра́ўскай запра́ўскім запра́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

запра́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Сапраўдны, з усімі якасцямі, уласцівымі пэўнай катэгорыі асоб, прадметаў. [Жданкевіч] прышпорыў каня і пад’ехаў да палісадніка, як запраўскі кавалерыст. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаро́днік, ‑а, м.

Той, хто займаецца агародніцтвам. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе, Як агароднік запраўскі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добры, нядрэнны, неблагі, някепскі, высакаякасны, здатны, дасканалы, удалы, прыўдалы, варты, станоўчы, слаўны, спраўны, адмысловы, выдатны, адборны, адменны, узорны, прыкладны, бездакорны, няўкорны, беззаганны, зайздросны, цудоўны, ідэальны; прыстойны, людскі, хвацкі, ладны, першакласны, першагатунковы, стопрацэнтны, запраўскі, вартны, не абы-які (разм.); дыхтоўны, файны (абл.); непаўторны, сапраўдны, непараўнальны, незраўнаны, майстэрскі, класны, першы, найпершы, царскі, анельскі, бліскучы, крыштальны, залаты, рэдкі (перан.) □ во, ого, нішто, нішто сабе, клас, першага гатунку, першага сорту, першай рукі, першай маркі, што трэба, пашукаць трэба, нічога не скажаш, цаны няма, на пяць, на славу, як на падбор, як на заказ, хоць на выстаўку, хоць куды, будзь здароў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)