запрацава́ць², -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; зак.

Пачаць працаваць.

Машына запрацавала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрацава́ць¹, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што (разм.).

Зарабіць працай.

З. пяцьсот тысяч рублёў.

|| незак. запрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрацава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запрацу́ю запрацу́ем
2-я ас. запрацу́еш запрацу́еце
3-я ас. запрацу́е запрацу́юць
Прошлы час
м. запрацава́ў запрацава́лі
ж. запрацава́ла
н. запрацава́ла
Загадны лад
2-я ас. запрацу́й запрацу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час запрацава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запрацава́ць сов., в разн. знач. зарабо́тать;

а́ла машы́на — зарабо́тала маши́на;

з. на пражыццё — зарабо́тать на прожи́тие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрацава́ць 1, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Разм. Зарабіць працай, атрымаць за працу. Летась у студзені.. [Тамара Тамашэвіч] запрацавала семсот рублёў. «Беларусь». [Міхал] будзе працаваць і запрацуе сабе хлеба, яго не трэба будзе карміць Костусевай сям’і. Васілевіч.

запрацава́ць 2, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

Пачаць працаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарабо́тать сов.

1. (приобрести работой) зарабі́ць, запрацава́ць;

2. (начать работать) запрацава́ць, пача́ць працава́ць, пача́ць дзе́йнічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запрацаваць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запрацаваць.

2. у знач. прым. Набыты працай. Я рана навучыўся несці кнігу другім. Я ўмею ўжо аддаваць запрацаваны грош на кнігу, а пасля чытаць. Брыль. Платону з малых гадоў давялося паспрабаваць слодыч запрацаванага кавалка хлеба. Хведаровіч.

3. у знач. прым. Які запрацаваўся, стаміўся ад працяглай або цяжкай работы. Рыгор у думках паставіў сябе на месца гэтай сціплай, запрацаванай дзяўчыны. Ваданосаў. // Натруджаны (пра рукі). Вось яны [дзяўчаты] параўняліся са мною. Спазналі. А як слаўна ціснуць гэтыя жорсткія запрацаваныя рукі. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што, чаго і без дап.

1. Набыць работай, атрымаць за работу; запрацаваць. Зарабіць працадзень. □ Пярэчыць Міця не мог. Ён першы згадзіўся з Косцем наладзіць пераправу цераз раку, каб зарабіць грошай. Курто.

2. Разм. Заслужыць, атрымаць за сваю дзейнасць. Зарабіць падзяку. Зарабіць пяцёрку па геаграфіі.

3. Разм. Падвергнуцца фізічнаму ўздзеянню, пакаранню. Зарабіць па руках. Зарабіць па карку. Зарабіць бізуна.

•••

Зарабіць на арэхі (на абаранкі) — заслужыць пакаранне за якую‑н. правіннасць.

Зарабіць, як Заблоцкі на мыле — пацярпець няўдачу, страціць больш, чым атрымаць карысці (у якой‑н. справе, гандлёвай здзелцы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)