запля́скаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць пля́скаць.

З. у далоні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запляска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Зрабіць пляскатым.

З. цвік.

2. Выраўнаваць, удараючы, прыпляскаць.

З. лапатай зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запляска́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запляшчу́ запле́шчам
2-я ас. запле́шчаш запле́шчаце
3-я ас. запле́шча запле́шчуць
Прошлы час
м. запляска́ў запляска́лі
ж. запляска́ла
н. запляска́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час запляска́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запля́скаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запля́скаю запля́скаем
2-я ас. запля́скаеш запля́скаеце
3-я ас. запля́скае запля́скаюць
Прошлы час
м. запля́скаў запля́скалі
ж. запля́скала
н. запля́скала
Загадны лад
2-я ас. запля́скай запля́скайце
Дзеепрыслоўе
прош. час запля́скаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запляска́ць сов.

1. (сделать плоским) сплю́снуть, сплю́щить;

2. (замазать, ударяя) заровня́ть, сровня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пляскаць. // Пляснуць некалькі разоў запар; прапляскаць. Нехта паспрабаваў запляскаць у далоні, нехта голасна засмяяўся. Пянкрат. Ліда запляскала ў далоні і кінулася ў двор, каб затрымаць садоўніка. Прокша.

запляска́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

Зрабіць пляскатым. Запляскаць цвік. // Прыпляскаць. Запляскаць лапатай зямлю на капцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запляска́ны

1. сплю́снутый, сплю́щенный;

2. сро́вненный;

1, 2 см. запляска́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашлёпать сов., разг. зашлёпаць; (ударяя — ещё) запля́скаць, пача́ць пля́скаць; заля́паць, пача́ць ля́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захло́пать сов.

1. (чем-л. твёрдым или по твёрдому, а также о чём-л. твёрдом) заля́паць, забра́згаць, засту́каць; (чем-л. мягким или по мягкому) заля́паць; (преимущественно кнутом) заля́скаць; (преимущественно в ладоши, по воде) запля́скаць; (преимущественно крыльями) зало́паць;

2. (о пробках, выстрелах и т. п.) заба́хаць;

захло́пать глаза́ми залы́паць вача́мі (вачы́ма).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)