заплы́сці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заплыву́ заплывё́м
2-я ас. заплыве́ш заплывяце́
3-я ас. заплыве́ заплыву́ць
Прошлы час
м. заплы́ў заплылі́
ж. заплыла́
н. заплыло́
Загадны лад
2-я ас. заплыві́ заплыві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час заплы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заплы́сці², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыве́; -ы́ў, -ыла́, -ло́; зак.

Пакрыцца слоем чаго-н. густога, цякучага.

Сажалка заплыла глеем.

Вочы заплылі (пра ацёкі, прыпухласці каля вачэй).

|| незак. заплыва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заплы́сці¹, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыві́; зак.

1. Плывучы, трапіць куды-н., за што-н.

З. за буёк.

2. Плывучы, аддаліцца.

Далёка з.

|| незак. заплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заплы́сці I сов.

1. заплы́ть;

з. за буй — заплы́ть за буй;

2. (удалиться, плывя) уплы́ть;

ён ве́льмі далёка ~лы́ў — он о́чень далеко́ уплы́л

заплы́сці II сов., в разн. знач. заплы́ть;

све́чка ~лыла́ — свеча́ заплыла́;

кана́ва ~лыла́ гле́ем — кана́ва заплыла́ и́лом;

во́чы ~лылі́ сляза́мі — глаза́ заплы́ли слеза́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заплы́сці 1 і заплы́ць 1, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. заплыў, ‑плыла, ‑ло; зак.

Плывучы, трапіць куды‑н., за што‑н. Заплыць за востраў. Далёка заплыць. □ Зялёнае возера, сярод якога шэрыя выспачкі-будынкі. Куды можна заплысці па яго хвалях? Гартны.

заплы́сці 2 і заплы́ць 2, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. заплыў, ‑плыла, ‑ло; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым і без дап. Напоўніцца, пакрыцца чым‑н. цякучым, сыпкім. Вочы заплылі слязамі. □ Грузкім глеем заплылі Скрозь старажытныя дарогі. Зарыцкі. Нанава заплыла граззю, скупа зарасла зверху травою. Крапіва. // Зрабіцца маленькім, звузіцца ад распаўнелых або распухлых шчок (пра вочы). Вочы заплылі хіжаю сыццю. Гарэцкі.

2. чым і без дап. Распаўнець (ад тлушчу, ацёкаў, пухліны і пад.). [Верхаводка:] Табе хоць трохі трэба рухацца, а то заплывеш. І так на табе лопаецца ўсё, а тады зусім, як тая бочка будзеш. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплы́ць 1,

гл. заплысці ​1.

заплы́ць 2,

гл. заплысці ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплы́ць I сов., см. заплы́сці I

заплы́ць II сов., см. заплы́сці II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заплыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплыць ​1 і заплысці ​1.

заплыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заплыць ​2 і заплысці ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплы́ть сов., в разн. знач. заплы́сці, заплы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазаплыва́ць¹, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Заплысці куды-н. — пра ўсіх, многіх.

Хлопчыкі пазаплывалі далёка ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)